https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ізраіль не прызнае рашэньня ААН


Урад Ізраілю аднагалосна адхіліў рашэньне Генэральнай асамблеі ААН аб прызнаньні Палестыны ў якасьці дзяржавы-назіральніка ў гэтай арганізацыі. Аб гэтым паведаміла сёньня канцылярыя прэм`ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу.
У пастанове ўраду адзначаецца, што «народ Ізраілю мае натуральнае, гістарычнае і юрыдычнае права на сваю радзіму і на сваю вечную сталіцу Ерусалім, а Ізраіль, дзяржава габрэйскага народа, мае і адстойвае сваё права на спрэчныя рэгіёны Зямлі Ізраіля».

У сувязі з гэтым урад пастанавіў «адкінуць рашэньне Генасамблеі ААН ад 29 лістапада 2012 году і сьцьвердзіць, што яно ня зьменіць стану спрэчных раёнаў, не зацьвердзіць і не адменіць ніякіх правоў дзяржавы Ізраілю і габрэйскага народа на Зямлі Ізраілю, а таксама ня будзе зьяўляцца асновай для будучых перамоваў і не прасоўвае мірнае вырашэньне канфлікту».

У сувязі з гэтым Нэтаньягу падкрэсьліў, што «палестынскай дзяржавы ня будзе, пакуль ня будзе гарантавана бясьпека грамадзян Ізраілю, пакуль ён ня будзе прызнаны габрэйскай дзяржавай і пакуль палестынцы не абвесьцяць аб завяршэньні канфлікту».

«Дзяржава Ізраіль не дазволіць ператварыць раён Юдэі і Самарыі ў базы іранскага тэрору, што адбылося на тэрыторыях, перададзеных у Газе і Ліване», – дадаў ён.

Радыё Свабода, 2 снежня 2012
 
Дата публикации:02.12.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1655
 
Ключевые слова:
Израиль-Палестина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме