https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


З сённяшняга дня пасольства Эстоніі прадстаўляе інтарэсы Швецыі ў візавых пытаннях у Беларусі


Пасольства Эстоніі з 20-га жніўня афіцыйна прадстаўляе інтарэсы Швецыі ў візавых пытаннях у Беларусі.
Пасольства Швецыі, у сваю чаргу, будзе прадстаўляць інтарэсы Эстоніі ў такіх краінах, як ПАР і Куба. Гэта прадугледжана дагаворам, які заключылі ўрады Швецыі і Эстоніі.

Дакументы на даванне шведскай візы беларускім грамадзянам пасольства Швецыі закончыла прымаць 17 жніўня.

21 жніўня выдачу шведскіх віз пачне ажыццяўляць пасольства Эстоніі. Уся неабходная інфармацыя аб заяўцы на візу і консульскіх пытаннях размешчана на сайце эстонскага дыппрадстаўніцтва ў Мінску (http://minsk.mfa.ee/rus/viza).

Заяўкі для атрымання віду на жыхарства і дазволу на працу ў Швецыі можна падаваць у электронным выглядзе праз сайт Міграцыйнай службы Швецыі (www.migrationsverket.se).

Магчымыя інтэрв`ю і кантроль дакументаў грамадзян Беларусі з 21 жніўня будзе праводзіць пасольства Швецыі ў Маскве. Там жа можна будзе пакінуць свае біяметрычныя звесткі для атрымання карткі. Заяўнікі таксама будуць мець магчымасць падаць папяровую заяўку непасрэдна ў пасольстве Швецыі ў Маскве, паведамляе сайт шведскага пасольства ў Беларусі.

У сваю чаргу пасольства Беларусі ў Стакгольме з 20 жніўня спыняе прыём дакументаў на афармленне ўязных беларускіх віз у сувязі з закрыццём, а 27 жніўня спыняецца прыём дакументаў на афармленне пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.

Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, з 1 верасня консульскі ўлік беларускіх грамадзян, якія стаяць на ўліку ў пасольстве, будзе ажыццяўляцца беларускім пасольствам Латвіі (тэл. +371 6732 25 50; факс +371 6732 53 20; е-mail: Latvia@belembassy.org).

Беларуска-шведскі канфлікт разгарэўся пасля таго, як 1 жніўня ўлады Беларусі паведамілі Швецыі аб непрацягу акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Шведскага дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.

8 жніўня МЗС Беларусі аб`явіў аб адкліканні ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавала прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.

Еўрасаюз асудзіў дзеянні афіцыйнага Мінска адносна Швецыі. 10 жніўня Камітэт па палітыцы і бяспецы Савета ЕС правёў пазачарговае пасяджэнне, па выніках якога было заяўлена: з улікам дыпламатычнага канфлікту паміж Беларуссю і Швецыяй у кастрычніку ЕС прыме рашэнне аб абмежавальных мерах у адносінах да беларускіх улад.

БелаПАН, 20 жніўня 2012
 
Дата публикации:20.08.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2033
 
Ключевые слова:
Визовый режим Беларусь-Швеция Эстония Латвия Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме