https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кыргызстан адклікаў свайго пасла з Беларусі


Пасол Кыргызстана ў Беларусі Эрык Асаналіеў адкліканы з Мінска для правядзення кансультацый. Адпаведнае рашэнне прынята 24 жніўня, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Кыргызстана.
"Гэта мера прынята ў сувязі з адсутнасцю рэакцыі кампетэнтных органаў беларускага боку на вербальную ноту ад 21 жніўня гэтага года і заяву МЗС КР ад 22 жніўня адносна знаходжання грамадзяніна Кыргызскай Рэспублікі Жаныбека Бакіева на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адшукванага праваахоўнымі органамі Кыргызстана і Інтэрполам за ўчыненыя раней асабліва цяжкія крымінальныя злачынствы", — гаворыцца ў паведамленні.

У пасольстве Кыргызстана ў Мінску БелаПАН заявілі, што даведаліся пра адкліканне пасла з паведамленняў у СМІ. Зараз Эрык Асаналіеў знаходзіцца "ў службовай камандзіроўцы ў Кыргызстане", дадалі ў пасольстве.

Прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Беларусі Андрэй Савіных заявіў БелаПАН, што беларускае МЗС "пакуль не атрымлівала якой-небудзь інфармацыі ад кыргызскага боку па гэтым пытанні".

Як паведамлялася раней, аб`яўлены ў міжнародны вышук Жаныш Бакіеў, брат звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева, нядаўна быў заўважаны і сфатаграфаваны ў кафэ ў цэнтры Мінска з яшчэ двума падазронымі ў трайным забойстве.

Паводле звестак галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку (ГУКВ) МУС Кыргызскай Рэспублікі, "здымак зроблены відавочцамі ў цэнтры Мінска каля элітнага беларускага кафэ "Грунвальд" на вуліцы Карла Маркса, недалёка ад Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". "На ім сфатаграфаныя грамадзяне Кыргызскай Рэспублікі, аб`яўленыя ў міждзяржаўны вышук, — былы старшыня Службы дзяржаховы Жаныш Бакіеў, а таксама яго аднакурснік і экс-намеснік СДА Тахір Рысаліеў, 1957 года нараджэння, ураджэнец Нарынскай вобласці, і Рустам Сайдуеў, 1976 года нараджэння, ураджэнец Джалал-Абадскай вобласці, блізкі сябар Максіма Бакіева", — заявілі ў ГУКВ.

Паводле звестак ГУКВ, усе трое з`яўляюцца асноўнымі падазронымі ў забойстве былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Медэта Садыркулава, яго вадзіцеля Кубата Сулайманава і дырэктара Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргея Слепчанкі. Таксама паведамляецца, што кіраўніцтва ГУКВ МУС "некалькі разоў адпраўляла запыт у праваахоўныя органы Беларусі аб месцазнаходжанні асоб, якія адшукваюцца, і кожны раз атрымлівала адказ, што звестак пра гэтых асоб не маецца".

22 жніўня МЗС Кыргызстана выказала неўразуменне і занепакоенасць у сувязі з публікацыямі ў сродках масавай інфармацыі фатаграфій Жаныбека Бакіева, што пацвярджаюць яго знаходжанне на тэрыторыі Беларусі.

"Кампетэнтныя органы Кыргызскай Рэспублікі неаднаразова звярталіся ў дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь з просьбай аб прыняцці мер па рэалізацыі абавязацельстваў, прынятых на сябе беларускім бокам згодна з Канвенцыяй аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах і іншых міжнародных дагаворах, — сказана ў заяве. — На вялікі жаль, Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь стала на шлях апраўдання Жаныбека Бакіева і кваліфікавала відавочныя крымінальныя злачынствы як "пераследы па прыкмеце палітычных перакананняў". Кыргызскі бок занепакоены тым, што Ж.Бакіеў свабодна перамяшчаецца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якая з`яўляецца дружалюбнай краінай і ўдзельніцай вышэйзгаданай Канвенцыі, а таксама іншых міжнародных дагавораў".

МЗС Кыргызстана выказала надзею, што беларускім бокам "усё-такі будуць прынятыя вычарпальныя меры па неадкладным затрыманні і экстрадыцыі Жаныбека Бакіева ў Кыргызскую Рэспубліку".

Звергнуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 года па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. У сябе на радзіме Бакіеў абвінавачваецца ў службовых злачынствах і саўдзеле ў масавых забойствах.

Новыя ўлады Кыргызстана неаднаразова звярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева, але ім адмаўлялі. На думку беларускага боку, прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы Бакіева няма.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2012
 
Дата публикации:24.08.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1725
 
Ключевые слова:
Беларусь-Кыргызстан Курманбек Бакиев Интерпол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме