https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Моталі ўшанавалі памяць першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана


Цырымонія памяці ў сувязі з 60-годдзем з дня смерці першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана прайшла 9 лістапада на яго радзіме — у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Як паведаміла прэс-служба пасольства Ізраіля ў Беларусі, у доме, дзе нарадзіўся і правёў свае дзіцячыя гады выдатны палітык і вучоны, сабраліся ізраільскія дыпламаты, прадстаўнікі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб`яднанняў і абшчын, мясцовай улады, грамадскія дзеячы. Падчас цырымоніі ў памяць пра Хаіма Вейцмана прагучала памінальная малітва кадзіш.

Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Іосіф Шагал адзначыў важнасць асобы Хаіма Вейцмана як для яўрэйскага, так і для беларускага народаў. Дыпламат сказаў пра неабходнасць захавання памяці аб усіх вядомых яўрэях — ураджэнцах Беларусі, сярод якіх — Менахем Бегін, сёмы прэм`ер-міністр Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, чый 100-гадовы юбілей будзе адзначацца ў наступным годзе, Іцхак Шамір, восьмы і дзясяты прэм`ер-міністр Ізраіля, і шматлікія іншыя славутыя дзеячы.

Падчас цырымоніі ўладальнік дома Сяргей Мусіенка прэзентаваў план мемарыяльнага комплексу Вейцмана, стварэнне якога плануецца ў Моталі.

БелаПАН
Мінск, 10 лістапада 2012
 
Дата публикации:10.11.2012
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1962
 
Ключевые слова:
Моталь Брэст Евреи в Беларуси Хаим Вейцман
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме