https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнік СЕ заклікае Беларусь перагледзець рашэнне аб закрыцці пасольства Швецыі


Генеральны сакратар Савета Еўропы (СЕ) Турб`ерн Ягланд заклікаў улады Беларусі перагледзець рашэнне аб закрыцці пасольства Швецыі і вярнуцца да дыялогу.
"Рашэнне прэзідэнта Лукашэнкі аб высылцы шведскага пасла з Беларусі за яго падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў краіне ніяк не садзейнічае спыненню ізаляцыі Беларусі ад астатняй часткі Еўропы", — цытуе Ягланда прэс-служба СЕ.

Наступнае рашэнне Мінска спыніць "дзейнасць шведскіх дыпламатаў у Беларусі толькі нанясе ўрон беларускім людзям, асабліва студэнтам і бізнесменам, чые кантакты з еўрапейскімі калегамі абцяжарацца", заявіў генсакратар Савета Еўропы.

"Гэтая сітуацыя, на жаль, дэманструе, што беларускія ўлады працягваюць з непавагай ставіцца да базавых дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека, — сказаў Ягланд. — Нішто не павінна перашкаджаць супрацоўніцтву на ўсім нашым кантыненце і паміж усімі еўрапейцамі. Я заклікаю беларускія ўлады перагледзець сваё рашэнне і вярнуцца на шлях дыялогу".

Пры гэтым генеральны сакратар СЕ падкрэсліў, што Савет Еўропы, як "захавальнік дэмакратыі і правоў чалавека, прадоўжыць рабіць усё магчымае для прасоўвання правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі і павышэння дасведчанасці беларускіх людзей аб еўрапейскіх каштоўнасцях".

На мінулым тыдні Мінск экстранна пакінуў пасол Швецыі Стэфан Эрыксан, якому ўлады Беларусі адмовілі ў працягу акрэдытацыі. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

8 жніўня МЗС Беларусі аб`явіла аб адкліканні ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2012
 
Дата публикации:10.08.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2091
 
Ключевые слова:
Беларусь-Швеция Посольство Стефан Эрикссон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме