https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Да 31 кастрычніка ЕС апублікуе новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі


13 жніўня заява размешчана на афіцыйным сайце Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
Камітэт па палітыцы і бяспецы Еўрасаюза заклікаў неадкладна вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі і поўнасцю іх рэабілітаваць. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан паводле вынікаў праведзенага 10 жніўня пазачарговага пасяджэння камітэта.

Як гаворыцца ў дакуменце, камітэт выказаў занепакоенасць, што ніхто з палітычных зняволеных у Беларусі не быў выпушчаны падчас апошняй амністыі. Прадстаўнікі ЕС вельмі заклапочаны ў сувязі з умовамі ўтрымання палітзняволеных.

Камітэт разгледзіць магчымасць далейшых абмежаванняў палітычных кантактаў ЕС з Беларуссю. Да 31 кастрычніка будуць апублікаваны новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі. Пры гэтым будзе ўзяты пад увагу больш шырокі кантэкст адносін ЕС з Беларуссю і ўнутраных падзей у краіне, уключаючы працяг рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, сітуацыю з палітзняволенымі і правядзенне парламенцкіх выбараў.

Нагадаем, зараз пад візавыя і эканамічныя санкцыі Еўрасаюза трапляюць 243 прыватныя асобы і 32 прадпрыемствы Беларусі. ЕС лічыць іх адказнымі за "сур`ёзныя парушэнні правоў чалавека або рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі", а таксама "атрыманне выгады ад рэжыму ці яго падтрымку".

Прадстаўнікі камітэта па палітыцы і бяспецы Еўрасаюза заявілі, што беларускія паслы павінны быць выкліканы ў міністэрствы замежных спраў краін ЕС і Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў, каб азнаёміцца з пазіцыяй ЕС адносна сітуацыі ў Беларусі.

Прадстаўнікі ЕС таксама падкрэслілі прыхільнасць Еўрасаюза дэмакратыі, выкананню правоў чалавека і вяршэнству закону, дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі. І выказалі намер працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных актывістаў у Беларусі. Пэўныя меры ў гэтым кірунку павінны быць найбліжэйшым часам абвешчаны Еўракамісіяй і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў.

Нагодай для пазачарговага пасяджэння палітычнага камітэта ЕС стаў дыпламатычны канфлікт паміж Мінскам і Стакгольмам. 1 жніўня беларускія ўлады праінфармавалі Швецыю аб непрадаўжэнні акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.

8 жніўня МЗС Беларусі абвясціла пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2012
 
Дата публикации:13.08.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1779
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Экспорт демократии Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме