https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Венесуэла прапрацоўваюць рэлізацыю новых узаемавыгадных праектаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня прыняў з дакладам першага намесніка прэм`ер-міністра Уладзіміра Сямашку.
Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб выніках візіту 28 мая — 2 чэрвеня беларускай дэлегацыі на чале з Уладзімірам Сямашкам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла.

Нядаўна ў Венесуэле пачалі працаваць пабудаваныя ў адпаведнасці з заключанымі раней кантрактамі прадпрыемствы па вытворчасці трактароў МТЗ, аўтамабіляў МАЗ і керамічных вырабаў. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, заводы функцыянуюць нармальна, прэтэнзій па якасці няма.

Паспяхова рэалізуюцца і іншыя беларуска-венесуэльскія праекты агульным аб`ёмам $2,9 млрд. Нягледзячы на некаторыя праблемы, захоўваецца графік выканання кантрактаў.

Уладзімір Сямашка таксама праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб прапрацоўцы новых узаемавыгадных праектаў паміж Беларуссю і Венесуэлай у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, будаўніцтве, у тым ліку жыллёвым.

Акрамя таго, на сустрэчы ў Прэзідэнта абмеркаваны праекты, рэалізуемыя ў Беларусі ў розных галінах — нафтахіміі, лёгкай прамысловасці, а таксама канцэрнам "Беллеспаперапрам". Размова ішла таксама аб ажыццяўленні інвестыцыйных праектаў.

Кіраўнік дзяржавы даў шэраг адпаведных даручэнняў.

Звязда, 12 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:12.06.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1491
 
Ключевые слова:
Беларусь-Венесуэла Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме