https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь выкарыстоўвае ўсе магчымыя дыпламатычныя сродкі для вызвалення асуджаных у Лівіі беларускіх грамадзян


Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, адказваючы на пытанні падчас анлайн-канферэнцыі на сайце інфармагенцтва БелТА 20 чэрвеня.
"Для вырашэння сітуацыі Беларусь выкарыстоўвае ўсе магчымыя дыпламатычныя сродкі, задзейнічаныя як Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, так і наша дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Лівіі", — сказаў ён.

Паводле слоў міністра, на сённяшні дзень паміж Беларуссю і Лівіяй не існуе дагавораў у прававой сферы, міждзяржаўнае супрацоўніцтва будуецца на аснове ўсталяваных дыпадносін. Разам з тым, заявіў Сліжэўскі, беларускі бок спадзяецца на тое, што "праблемная сітуацыя вырашыцца на карысць нашых грамадзян". "Не павінна быць ніякіх сумненняў, што беларуская дзяржава зробіць усё магчымае для таго, каб дапамагчы сваім грамадзянам у любым пункце свету", — падкрэсліў кіраўнік Мінюста.

У сувязі з гэтым Сліжэўскі адзначыў, што Мінюст "досыць актыўна" праводзіць працу па заключэнні міжнародных дагавораў з рознымі краінамі. "На сённяшні дзень тыя дагаворы, што заключаны з Міністэрствам юстыцыі, ахопліваюць прыкладна 25 краін. Зразумела, мы імкнемся да таго, каб нашы сувязі пашыраліся, паколькі ад таго, наколькі створана прававая аснова ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі, залежыць тое, наколькі будуць абаронены правы нашых грамадзян на тэрыторыі той ці іншай краіны", — сказаў кіраўнік Мінюста.

Нагадаем, 4 чэрвеня суд Лівіі прыгаварыў трох грамадзян Беларусі да дзесяці гадоў турэмнага зняволення па абвінавачанні ў дапамаганні рэжыму Кадафі. МЗС Беларусі заявіў, што абвінавачанне не адпавядае рэчаіснасці: беларусы прыехалі ў Лівію па кантракце для працы на грамадзянскіх аб`ектах.

Раней у замежнай прэсе неаднаразова з`яўляліся паведамленні са спасылкай на крыніцы ў Пераходным нацыянальным савеце Лівіі пра тое, што сярод замежных наймітаў, якія ваююць на баку Кадафі, былі беларускія грамадзяне. Афіцыйны Мінск абвяргаў інфармацыю аб прысутнасці ў Лівіі ваенных спецыялістаў з Беларусі. Аднак незалежныя эксперты не выключалі, што найміты з Беларусі, у тым ліку былыя ваенныя спецыялісты, маглі знаходзіцца ў Лівіі ў прыватным парадку.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:20.06.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2012
 
Ключевые слова:
Беларусь-Ливия Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме