https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Польскі МЗС уручыў беларускаму паслу ноту пратэсту ў сувязі з затрыманнем Пачобута


Пасол Беларусі ў Варшаве Віктар Гайсёнак 22 чэрвеня ў 18 гадзін па беларускім часе быў выкліканы ў польскі МЗС у сувязі з затрыманнем у Гродне журналіста "Газеты выбарчай", актывіста нефармальнага Саюза палякаў у Беларусі Андрэя Пачобута.
Паводле звестак прэс-службы знешнепалітычнага ведамства Польшчы, намеснік дзяржсакратара МЗС па консульскіх пытаннях, польскай дыяспары, еўрапейскай інфармацыі і пазаеўрапейскай палітыцы Ежы Памяноўскі ўручыў Гайсёнку ноту пратэсту ў сувязі з затрыманнем Пачобута.

Прадстаўнік польскага МЗС запатрабаваў неадкладнага вызвалення журналіста і "звярнуў увагу на тое, што такія дзеянні паглыбляюць самаізаляцыю ўлад Беларусі, яшчэ больш абцяжарваюць адносіны з ЕС і нараджаюць чарговую хвалю крытыкі з боку міжнароднай грамадскай думкі, што ў далейшым можа прывесці да больш жорсткіх існуючых санкцый".

Андрэй Пачобут быў затрыманы вечарам 21 чэрвеня ў сябе дома ў Гродне. У яго кватэры правялі вобыск, пасля чаго Пачобута павезлі ў пракуратуру, а адтуль даставілі ў следчы ізалятар. У дачыненні да журналіста распачата справа на падставе ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на прэзідэнта, учынены асобай, раней судзімай за паклёп ці абразу). Яму пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Паводле слоў жонкі Пачобута Аксаны, падставай для крымінальнага пераследу мужа сталі яго артыкулы на сайтах "Хартыя`97" і "Беларускі партызан", у якіх ішла гаворка пра вынясенне смяротных прысудаў Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, абвінавачаным у тэрарызме.

Год таму Пачобута ўжо судзілі паводле ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за крытычныя артыкулы на адрас улады. Тады суд Ленінскага раёна Гродна прыгаварыў журналіста да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на два гады.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:22.06.2012
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:2253
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Почобут Союз поляков
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме