https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: Не трэба размаўляць з Беларуссю пры дапамозе шантажу і пагроз


Беларусь выступае супраць "навязвання новага дэмакратычнага парадку", заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 мая пасля ўскладання кветак да помніка Перамогі ў Мінску.
"На Блізкім Усходзе, у Афрыцы, у іншых гарачых пунктах планеты мы бачым нямала прыкладаў грэбавання нормамі міжнароднага права і грубага ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў", — адзначыў Лукашэнка.

Пагрозы і шантаж, паводле яго слоў, гучаць таксама на адрас Беларусі. "Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, наша дзяржава праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку і адкрытая для дыялогу і з Захадам, і з Усходам. Але не трэба прымаць добрую волю за слабасць і размаўляць з Беларуссю з пазіцыі шантажу і пагроз", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што Беларусь "умацоўвае свае ўзброеныя сілы, актыўна ўзаемадзейнічае з партнёрамі па калектыўнай бяспецы і разам з братняй Расіяй стаіць на варце межаў нашай Айчыны".

"Мы разумеем, што характар войнаў змяніўся і змяняецца. Агрэсар сёння ўсё часцей імкнецца раскласці краіну знутры, паставіць яе ў падпарадкаваную пазіцыю, пасеяць хаос, выкарыстоўваючы тэхналогіі інфармацыйных войн і сеткавых рэвалюцый, эканамічныя санкцыі, палітычную актыўнасць мясцовых пятых калон. Асаблівую вастрыню набывае барацьба за свядомасць людзей", — заявіў Лукашэнка.

"Таму ў сучасных умовах абарона Айчыны заклікана насіць усенародны характар, у яе аснове павінны знаходзіцца патрыятызм і гатоўнасць кожнага грамадзяніна да адстойвання інтарэсаў сваёй радзімы ў любой сферы дзейнасці", — рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Варта адзначыць, што сёлета, у адрозненне ад мінулага, на афіцыйныя мерапрыемствы за нагоды Дня Перамогі былі запрошаныя кіраўнікі дыппрадстаўніцтваў краін Еўрасаюза і ЗША. Еўрапейскія паслы сёння ўпершыню з`явіліся на публіцы пасля свайго нядаўняга вяртання ў Мінск. Прычынай калектыўнага ад`езду з Беларусі паслоў ЕС у канцы лютага стаў дыпламатычны канфлікт паміж Мінскам і Бруселем, які разгарэўся з-за рашэння Еўрасаюза пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з грубымі парушэннямі правоў чалавека ў краіне.

БелаПАН
Мінск, 9 мая 2012
 
Дата публикации:09.05.2012
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:2364
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции День Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме