https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржсакратар Саўбеза заклікаў ЕС не ўводзіць санкцыі, паколькі Беларусь абараняе яго інтарэсы на мяжы


Пытанні нацыянальнай бяспекі, у прыватнасці аховы дзяржаўнай мяжы, і рэфармавання Міністэрства ўнутраных спраў абмеркаваны 11 мая падчас даклада Аляксандру Лукашэнку дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Леаніда Мальцава.
Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, закранаючы пытанні пагранічнай бяспекі, Мальцаў адзначыў, што асноўная ўвага надаецца забеспячэнню нацыянальных інтарэсаў Беларусі. "Пры гэтым мы ў тым ліку абараняем інтарэсы той жа Польшчы, Літвы, усяго Еўрасаюза. Мы блакуем пранікненне да іх наркотыкаў, нелегальных мігрантаў, зброі. Таму тут неабходна і гэтым краінам, і Еўрасаюзу ў цэлым, паглядзець і для абароны сваіх інтарэсаў прыняць адпаведныя меры. Давайце дамаўляцца, што трэба яшчэ зрабіць, а не ўводзіць нейкія там санкцыі і пагаршаць становішча", — заявіў дзяржсакратар.

Ён звярнуў увагу на тое, што апошнім часам узнікла неабходнасць вырашэння пытанняў, звязаных з пропускам на беларуска-ўкраінскай мяжы ў сувязі з чэмпіянатам Еўропы па футболе. Беларускі бок быў вымушаны ўзмацніць ахову гэтага ўчастка мяжы, перакінуўшы сюды частку пагранічнікаў з беларуска-польскіх застаў.

Найбліжэйшым часам пройдуць інструктарска-метадычныя, камандна-штабныя вучэнні на дзяржаўнай мяжы, якія будуць прысвечаны таму, як у новых умовах арганізаваць якасную пагранічную бяспеку.

У цэлым, як праінфармаваў Мальцаў, "пагроз нацыянальнай бяспецы цяпер няма".

Лукашэнка заявіў, што рэфармаванне сілавых структур павінна праходзіць "акуратна, без якіх-небудзь рэвалюцыйных замашак, перадзелаў, падзелаў — гэта значыць так, як мы заўсёды гэта рабілі, не крыўдзячы людзей, не настройваючы іх супраць сябе". "Рэформа МУС — гэта пытанне нумар адзін. Трэба ліквідаваць усе функцыі, неўласцівыя МУС", — падкрэсліў ён. Гэтай задачай будзе займацца прызначаны 11 мая новы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

БелаПАН
Мінск, 11 мая 2012
 
Дата публикации:11.05.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1960
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции Наркотрафик Национальная безопасность Охрана границ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме