https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пасольства Беларусі ў Польшчы асудзіла фільм пра выбух ў мінскім метро, паказаны польскім тэлеканалам TVN


Беларускае пасольства ў Польшчы "рашуча асудзіла" дэманстрацыю польскім тэлеканалам TVN у праграме Superwizjer фільма "Як выглядае справядлівасць у Беларусі", прысвечанага выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.
Фільм, падрыхтаваны карэспандэнтамі TVN, быў паказаны 8 мая.

У каментарыі, размешчаным на сайце пасольства 22 мая, адзначаецца: пададзеная ў фільме інфармацыя з`яўляецца "катастрафічнай маніпуляцыяй" і "не мае нічога агульнага з рэальнасцю".

Пасольства "рашуча асуджае" пазіцыю аўтараў фільма, якія сталі "на абарону тэрарыстаў, асуджаных за выбух у метро Мінска".

"Хаця віна тэрарыстаў была даказана поўнасцю, Superwizjer, на жаль, не бачыць відавочных фактаў і расказвае пра нейкія тэорыі змовы, не маючы ніякіх доказаў. Пры гэтым стваральнікі фільма наўмысна ўхіліліся ад дакладных доказаў віны тэрарыстаў, спасылаючыся на каментарыі людзей, чые веды ў гэтай справе вельмі сумнеўныя", — сказана ў каментарыі.

Дыппрадстаўніцтва Беларусі рэкамендуе тэлеканалу TVN "у імя свабоды слова" прадэманстраваць у сваім эфіры фільм беларускіх карэспандэнтаў АТН "Метро". "Мы спадзяемся, што прынцыпы свабоды слова і плюралізму прымусяць журналістаў TVN арганізаваць паказ фільма "Метро" і расказаць польскаму народу ўсю праўду пра гэтую трагедыю", — гаворыцца ў каментарыі.

Фільм "Метро" выкладзены на сайце пасольства.

Нагадаем, на мінулым тыдні з Польшчы вярнуліся маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, пакаранага ў сярэдзіне сакавіка за саўдзел у тэрарызме. Яны знаходзіліся ў паездцы паводле запрашэння тэлеканала TVN, які і рыхтаваў фільм пра выбух у мінскім метро.

Падчас паездкі ў Польшчу жанчыны ўдзельнічалі ў прамых эфірах, сустракаліся з журналістамі і грамадскасцю. "Дзякуючы ім наша справа на слыху, нас падтрымліваюць, нягледзячы на тое, як здарэнне падае наша ўлада", — сказала БелаПАН маці расстралянага Любоў Кавалёва.

15 мая жанчыны сустрэліся з жонкай прэзідэнта Польшчы Ганнай Камароўскай. Сустрэча была закрыта для прэсы, размова на ёй, паводле слоў Кавалёвай, ішла пра неабходнасць адмены смяротнай кары ў Беларусі. Першая лэдзі Польшчы выказалася за адмену такога віду пакарання, бо яго не павінна быць у цывілізаванай краіне.

Любоў Кавалёва таксама паведаміла, што толькі за адзін дзень, 14 мая, у Польшчы, дзе жыве шмат беларускіх грамадзян, было сабрана прыблізна дзве тысячы подпісаў за адмену смяротнай кары ў Беларусі.

БелаПАН, Мінск, 24 мая 2012
 
Дата публикации:24.05.2012
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:2410
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Взрыв в минском метро Терроризм Теракт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме