https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вільнюс і Мінск павінны шукаць спосаб размаўляць не мовай санкцый


Пра гэта заявіў пасол Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус.
Паводле слоў Лінкявіуса, Беларусь — важны сусед і гандлёвы партнёр Літвы. Таму, лічыць пасол, хоць напружанасці ў адносінах не пазбегнуць, паміж Вільнюсам і Мінскам неабходны пастаянны дыялог, супрацоўніцтва павінна развівацца.

"Націск на афіцыйны Мінск павінен адбывацца не за кошт звычайных грамадзян Беларусі. Павінны адшукаць спосаб размаўляць не мовай санкцый. Не ведаю, ці дасягнем выніку, ведучы дыялог такім чынам", — сказаў Лінкявічус.

Дыпламат разглядае праект беларускай АЭС як адзін з раздражняльнікаў у двухбаковых адносінах. Ён лічыць, што і Літва, і Беларусь зацікаўлены ў тым, каб атамная станцыя пад Астраўцом была бяспечнай, аднак у гэтым пытанні "не хапае завершанасці дыялогу".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2012
 
Дата публикации:18.07.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1633
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Посольство Линкявичюс Белорусская АЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме