https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


45-гадовы паляк Філіп Качмарак абраны новым кіраўніком дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю


На гэтай пасадзе ён змяніў свайго суайчынніка Яцака Пратасевіча.
5 чэрвеня пасля свайго абрання Качмарак заявіў, што будзе працягваць палітыку свайго папярэдніка. Адносіны з Беларуссю ён назваў вельмі складанымі. "Пасля прэзідэнцкіх выбараў палітычнае супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю было значна абмежавана і грунтуецца на кантактах на экспертна-працоўным узроўні, — прыводзіць словы новага кіраўніка дэлегацыі польскае агенцтва ПАП. — Нашай задачай у найбліжэйшыя месяцы будзе падтрымка развіцця дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку аб`яднанняў і незалежных медыя, сітуацыя з якімі пагаршаецца".

На першым пасяджэнні пад кіраўніцтвам Качмарака еўрадэпутаты прынялі зварот з заклікам удастоіць зняволенага беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміі свету.

Качмарак з`яўляецца ўраджэнцам Познані. На радзіме з`яўляецца членам партыі "Грамадзянская платформа", а ў Еўрапарламенце, куды быў абраны ў 2004 годзе, уваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі. Член палітбюро ЕНП.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 5 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:05.06.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1749
 
Ключевые слова:
Европарламент Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме