https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ніводзін замежны дыпламат не хацеў пакідаць Беларусь, лічыць Лукашэнка


Паслы краін Еўрасаюза не хацелі пакідаць Беларусь, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
"Здарыўся гэты канфлікт з пасламі Еўрасаюза, — канстатаваў ён, выступаючы з пасланнем да народа і парламента. — Гэта было балюча для мяне, для нас — не толькі для ЕС. Калі мне прынеслі аналітычную запіску з усімі фактамі, а быў прыемна здзіўлены: ніводзін замежны дыпламат, які пакінуў нашу краіну тады, гэтага не хацеў. Рэфрэн адзін размоў: цудоўная краіна, добры народ, спакойна на вуліцах, можна адпачыць, цывілізаваная, еўрапейская, не горшая, чым Германія або любая іншая".

Паводле слоў Лукашэнкі, "Беларусь часта крытыкуюць звонку нібыта за недастатковую дэмакратычнасць". "Гэтыя абвінавачанні даўно сталі рытуальнымі. Яны нас крытыкуюць, што ў нас недэмакратычна, што ў нас кепска, што ў нас зусім справа дрэнь. Яны нас публічна крытыкуюць, збіваюць, выціраюць аб нас ногі, але насамрэч ісціна іншая — яны любяць нашу краіну, цэняць яе і кажуць, што тут, у Беларусі, дэмакратыі не менш, чым у іх. Дык у чым жа вы нас папракаеце — у тым, што мы выбары па законах Беларусі праводзім, па Канстытуцыі?" — пацікавіўся беларускі кіраўнік.

Нагадаем, у канцы лютага — пачатку сакавіка паслы краін ЕС пакінулі Беларусь пасля таго як беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза і пасольства Польшчы выехаць з Беларусі для кансультацый са сваім кіраўніцтвам. Прычынай такіх дзеянняў беларускага боку стала рашэнне Савета міністраў ЕС пашырыць санкцыі да Беларусі. У знак салідарнасці са сваімі калегамі ў канцы лютага — пачатку сакавіка Беларусь пакінулі ўсе паслы краін ЕС. Еўрапейскія дыпламаты вярнуліся ў Мінск у сярэдзіне красавіка. Да гэтага часу з месцаў зняволення былі вызвалены двое палітзняволеных — экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і яго давераная асоба Дзмітрый Бандарэнка.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 8 мая 2012
 
Дата публикации:08.05.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:2152
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Посольства Оппозиция в Беларуси Конституция Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме