https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Іосіф Шагал: Ізраіль стрымана ставіцца да санкцый Еўрасаюза і ЗША адносна Беларусі


Новы пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал адзначыў, што Ізраіль стрымана ставіцца да санкцый Еўрасаюза і ЗША адносна Беларусі. Пра гэта ён заявіў 15 лютага на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Мы галасуем у рамках партнёрскіх адносінаў, але самі мы падобнага не ініцыіруем. Як і Беларусь не ініцыіруе антыізраільскія пытанні, але галасуе па іх", — зазначыў Шагал.

Іосіф Шагал падкрэсліў, што на міжнароднай арэне Ізраіль стараецца быць  "максімальна стрыманым" пры абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі. "У рамках гэтай самай стрыманасці Ізраіль ніколі не прад`яўляў ніякіх сур`ёзных прэтэнзій Беларусі. Калі і галасаваў па дакументах, то на аснове парытэта, калі Беларусь галасавала супраць Ізраіля ў пытаннях палесціна-ізраільскіх адносінаў", — сказаў дыпламат.

Як паведамлялася, новы пасол Ізраіля ў Беларусі быў прызначаны ў кастрычніку мінулага года і ў канцы студзеня гэтага пачаў выконваць свае абавязкі ў Мінску.

БелаПАН, 15 лютага 2012 
 
Дата публикации:15.02.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1716
 
Ключевые слова:
Беларусь-Израиль Санкции США Иосиф Шагал Пресс-конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме