https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС абурана рэзалюцыяй Еўрапарламента аб прымяненні смяротнай кары ў Беларусі


Рэзалюцыя Еўрапарламента аб прымяненні смяротнай кары ў Беларусі выклікае абурэнне.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы Міністэрства замежных спраў у сувязі з прыняццем Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі па Беларусі.

"Рэзалюцыя Еўрапарламента аб прымяненні смяротнай кары ў Беларусі выклікае проста абурэнне: Еўрапарламент дэ-факта становіцца на бок тэрарыстаў, некампетэнтна падвяргаючы сумненню высновы, следствы і рашэнні беларускага суда па справе аб тэрактах", — гаворыцца ў заяве.

"Еўрапарламент таксама, што не робіць яму гонару, груба ўмешваецца ў ажыццяўленне правасуддзя ў суверэннай дзяржаве", — падкрэслівае беларускае МЗС.

Еўрапарламент на пасяджэнні ў Страсбургу 16 лютага аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае смяротныя прыгаворы абвінавачаным у тэрарызме Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву і заклікае ўлады Беларусі да абвяшчэння мараторыя на смяротную кару.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі памілаваць Канавалава і Кавалёва. У прынятай рэзалюцыі згадваюцца справаздачы міжнародных праваабарончых арганізацый, з якіх вынікае, што расследаванне справы Канавалава і Кавалёва, а таксама суды над імі "не былі справядлівымі", а расследаванне справы праходзіла з парушэннем правоў чалавека.

Еўрадэпутаты падкрэслілі, што прымяненне "нерэальнага, жорсткага, негуманнага пакарання, якое парушае права на жыццё", непрымальнае, і заклікалі беларускія ўлады адмяніць смяротную кару або ўвесці неадкладны мараторый на яе прымяненне.

Апрача таго, у рэзалюцыі асуджаецца пераслед праваабаронцаў, актывістаў дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і СМІ па палітычных матывах, што працягваецца ў Беларусі, і ўтрымліваецца патрабаванне неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 лютага 2012
 
Дата публикации:17.02.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2249
 
Ключевые слова:
Взрыв в минском метро Терроризм Санкции Евросоюза Европарламент Резолюция Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме