https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дыпламаты, якіх "папрасілі" пакінуць Мінск, пакуль знаходзяцца ў Беларусі


Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску Майра Мора і пасол Польшчы Лешак Шарэпка пакуль не выехалі з Беларусі.
Нагадаем, 28 лютага афіцыйны Мінск рэкамендаваў гэтым дыпламатам "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый". Рашэнне ўладаў абвясціў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. У сваю чаргу беларускія паслы ў Польшчы і пры Еўрасаюзе таксама адкліканыя на радзіму для кансультацый.

Такім чынам Беларусь адрэагавала на рашэнне Савета ЕС ад 27 лютага пашырыць спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў на 21 прозвішча.

Позна вечарам у аўторак у Бруселі прайшла экстранная нарада камітэта па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі, на якой краіны ЕС прынялі рашэнне адклікаць з Мінска ўсіх паслоў краін ЕС.

Калі кіраўнікі еўрапейскіх дыпмісій пакінуць Беларусь і ці зробяць яны гэта цэнтралізавана, пакуль невядома. Паводле наяўных звестак, ніхто з паслоў краін ЕС з Мінска яшчэ не з`ехаў. Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве ЕС, Майра Мора мае намер зрабіць гэта сёння.

У каментары БелаПАН пасол Венгрыі Ферэнц Контра адзначыў: "Гэта, канешне, пагаршэнне ў адносінах Беларусі і ЕС. Аднабаковы крок Беларусі адклікаць сваіх паслоў і папрасіць з`ехаць спадарыню Мору і спадара Шарэпку — гэта крок у няправільным напрамку, які паглыбляе канфлікт, не садзейнічае размове, не садзейнічае вырашэнню існуючых рознагалоссяў. Я вельмі негатыўна стаўлюся да гэтага кроку".

Той факт, што знешняя служба ЕС прыняла рашэнне адклікаць усіх еўрапейскіх паслоў з Мінска, сведчыць аб тым, што "ў наяўных умовах Брусель не бачыць магчымасці для работы паслоў", падкрэсліў кіраўнік пасольства Венгрыі.

Між тым беларускія ўлады пакуль не прымалі рашэння аб адкліканні сваіх паслоў з усіх краін ЕС. "Пакуль рашэння аб адкліканні паслоў з усіх краін ЕС не прымалася. Таму без каментараў", — заявіў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Што да двух ужо адкліканых для кансультацый дыпламатаў — пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЕС Андрэя Еўдачэнкі і пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка, то прэс-сакратар МЗС не адсочвае іх прыбыццё ў Мінск, паколькі "гэта тэхнічнае пытанне".

На думку Савіных, ад`езд паслоў з Мінска можа садзейнічаць вяртанню сітуацыі ў рэчышча канструктыўнага дыялогу. "Калі паслы ў ходзе кансультацый здолеюць растлумачыць у сваіх сталіцах бесперспектыўнасць палітыкі санкцый і ціску, то гэта будзе насіць пазітыўны характар. У гэтым кантэксце іх паездка можа садзейнічаць вяртанню сітуацыі ў рэчышча канструктыўнага дыялогу, што і прапануе беларускі бок", — заявіў прэс-сакратар.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 29 лютага 2012
 
Дата публикации:29.02.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2318
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме