https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Туркменістана заяўляе пра гатоўнасць даць Беларусі яшчэ большыя магчымасці для рэалізацыі перспектыўных праектаў


Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Туркменістана адбылася 27 снежня.
"Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў цёпла павіншавалі адзін аднаго з надыходам Новага года і абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва", — паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Бердымухамедаў заявіў аб тым, што беларускаму боку будуць дадзены яшчэ большыя магчымасці для рэалізацыі на тэрыторыі Туркменістана розных перспектыўных праектаў. Размова ў тым ліку ішла пра будаўніцтва новых заводаў, жылых пасёлкаў, мастоў і іншых аб`ектаў інфраструктуры.

Акрамя гэтага, кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі аб ходзе будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната на Гарлыкскім радовішчы калійных солей, пастаўцы беларускай тэхнікі ў Туркменістан, рэалізацыі будаўнічых праектаў, супрацоўніцтве ў сферы адукацыі і падрыхтоўкі кадраў. Асаблівая ўвага была нададзена тэме актывізацыі ўзаемнага гандлю. Было адзначана, што ў параўнанні з мінулым годам тавараабарот паміж краінамі вырас больш як у тры разы.

У 2011 годзе кіраўнікі дзяржаў мелі актыўныя зносіны адзін з адным як у шматбаковым, так і ў двухбаковым фармаце, звярнула ўвагу прэс-служба. "Сённяшняя размова праходзіла ў цёплай дружалюбнай атмасферы, якая характарызуе стан двухбаковых адносінаў у цэлым", — адзначаецца ў паведамленні.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2011
 
Дата публикации:27.12.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:2659
 
Ключевые слова:
Беларусь-Туркмения Новый год Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме