https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Радослаў Сікорскі лічыць Андрэя Пачобута заложнікам беларуска-польскіх адносінаў


Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі лічыць карэспандэнта выдання Gazeta Wyborcza Андрэя Пачобута, закрыты судовы працэс над якім сёння пачаўся ў Гродне, заложнікам польска-беларускіх адносінаў. Пра гэта паведамляе 14 чэрвеня Польскае агенцтва друку.
Нагадаем, Пачобут абвінавачваецца на падставе двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: часткі 1 артыкула 368 (абраза прэзідэнта Беларусі) і часткі 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта). Максімальнае пакаранне згодна з першым артыкулам — чатыры гады пазбаўлення волі, згодна з другім — два гады.

"Андрэй Пачобут з`яўляецца палітычным заложнікам польска-беларускіх адносінаў. Ён грамадзянін Беларусі польскага паходжання, якога незалежна ад таго, што ён сам робіць, прэзідэнт Лукашэнка выкарыстоўвае для камунікацыі з урадам Польшчы", — заявіў Сікорскі.

Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што ўрад Польшчы лічыць такія паводзіны "цалкам непрымальнымі". Польшча не дазволіць сябе шантажаваць і будзе абараняць усіх вязняў сумлення, заявіў міністр.

Сікорскі нагадаў, што падпісаўся пад патрабаваннем рэдакцыі Gazeta Wyborcza аб вызваленні Пачобута. "Я падтрымліваю тое, што Gazeta Wyborcza паслядоўна абараняе свайго карэспандэнта, — сказаў ён. — Мы таксама ўдзячны прэзідэнту Злучаных Штатаў Бараку Абаме, старшыні Еўрапарламента Ежы Бузеку і ўсім тым палітыкам, якія дамагаюцца яго вызвалення".

Паводле слоў міністра, зняволенне Пачобута на падставе "абсурдных абвінавачанняў" з`яўляецца адным з прыкладаў "кепскай беларускай палітыкі, якая наносіць урон іміджу гэтай краіны".

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:14.06.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3172
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Выборы в Беларуси Польский центр Почобут Цветные революции СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме