https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рада ААН асудзіла ўлады Беларусі


Рада ААН у пытаньнях правоў чалавека асудзіла ў пятніцу ўлады Беларусі за рэпрэсіі ў адносінах да апазыцыі. Адпаведная рэзалюцыя прынятая 21 голасам, 5 чальцоў рады прагаласавалі “супраць”, 19 устрымаліся.
Рэзалюцыя “асуджае парушэньні правоў чалавека”, што здарыліся перад, у часе і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Рада ААН зьвярнулася з просьбаю да вярхоўнай камісаркі ААН у пытаньнях правоў чалавека Наві Пілэй сачыць за сытуацыяй у Беларусі і зрабіць ацэнку стану рэчаў на паседжаньні рады ў верасьні.

Афіцыйны Менск апэратыўна адгукнуўся на рэзалюцыю. МЗС Беларусі асудзіў яе, назваўшы “палітычна матываванай і неабгрунтаванай”, а таксама заявіў, што рэзалюцыя “будзе мець дэструктыўныя наступствы для Рады ў пытаньнях правоў чалавека і праваабарончых структур ААН у цэлым”.

17 чэрвеня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:17.06.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2057
 
Ключевые слова:
Права человека Совет ООН Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме