https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС РФ рэзка адрэагавала на выказванні Лукашэнкі на адрас расійскіх СМІ


Міністэрства замежных спраў Расіі рэзка адрэагавала на выказванні Аляксандра Лукашэнкі на адрас расійскіх СМІ.
"У чарговы раз з Мінска раздаліся папрокі на адрас шэрагу расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, якія нібыта няправільна трактуюць сітуацыю ў Беларусі, — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Аляксандр Лукашэвіч. — Такія выказванні беларускіх прадстаўнікоў выклікаюць глыбокае шкадаванне".

"Замест сур`ёзнага аналізу цяжкасцяў, якія сапраўды сёння перажывае беларускае грамадства, міжнароднага становішча, што склалася вакол Беларусі, і пошуку мер па іх пераадоленні ў Мінску вырашылі пайсці па шляху найменшага супраціўлення. Вядома, прасцей знайсці вінаватых за межамі Беларусі і проста забараніць у гэтай краіне дзейнасць шэрагу СМІ. Але толькі наўрад ці гэта дапаможа стваральнай працы, паляпшэнню атмасферы расійска-беларускіх адносінаў, рэалізацыі нашых важных дамоўленасцяў. Гэта можа толькі нашкодзіць", — падкрэсліў прадстаўнік МЗС РФ.

27 мая на нарадзе аб цяперашняй сітуацыі на спажывецкім і валютным рынку Лукашэнка запатрабаваў закрыць шэраг сродкаў масавай інфармацыі.

"Больш за ўсё істэрыі ў расійскіх сродках масавай інфармацыі, — заявіў ён. — Я назіраю і за нашымі, перш за ўсё замежнымі, якія тут дзякуючы Адміністрацыі прэзідэнта сталі пануючымі сродкамі масавай інфармацыі, і за замежнымі. На другім месцы — нашы, якія выдаюцца тут. Я іх не называю, каб не ствараць ім рэйтынг, але зрабіце ўсё, каб гэтыя СМІ больш не прысутнічалі на нашай тэрыторыі".

"І не таму, што мы хочам закрыць рот. Не. Падкрэсліваю: я за імі ўважліва назіраў, увесь ажыятаж пачаўся адтуль", — сказаў беларускі кіраўнік.

Ён працытаваў некаторыя апошнія публікацыі ў СМІ. "Возьмем самыя шалёныя — расійскія сродкі масавай інфармацыі. У прыватнасці, мяне папракаюць тым, што я тэрмінова пакінуў краіну і збег (маецца на ўвазе камандзіроўка ў Казахстан). Яны нават забыліся, што такія камандзіроўкі плануюцца за год, дый куды ні бяжы, усё роўна давядзецца вяртацца ў краіну. Абвінавачваюць і Мясніковіча, і Пракаповіча, што сядзяць як мышы пад венікам", — заявіў Лукашэнка.

"Падлічваюць, колькі мы страцілі ў эканоміцы ў выніку дэвальвацыі. Папракаюць, што мы будзем шантажаваць Расію. Не ведаю, якія ў нас рычагі, каб шантажаваць велізарную краіну", — дадаў ён.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 мая 2011
 
Дата публикации:28.05.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3790
 
Ключевые слова:
Российские СМИ в Беларуси Жёлтая пресса
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме