https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Літвы: Арганізатары канферэнцыі АБСЕ ў Вільнюсе шкадуюць аб "візавым інцыдэнце"


У Канферэнцыі АБСЕ па пытаннях свабоды і бяспекі СМІ, якая прайшла 7—8 чэрвеня ў Вільнюсе, узялі ўдзел журналісты з усяго рэгіёну АБСЕ, у тым ліку рэпарцёры з Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства замежных спраў Літвы, якое распаўсюдзіла 9 чэрвеня літоўскае пасольства ў Мінску.
"Арганізатары канферэнцыі выказваюць шкадаванне, што адзін з беларускіх журналістаў не прыняў да ўвагі час, неабходны для атрымання візы, і ўпусціў магчымасць удзельнічаць у канферэнцыі, бо падаў дакументы занадта позна, каб атрымаць адпаведную візу своечасова", — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 9 чэрвеня на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што забаронай на ўдзел шэрагу беларускіх журналістаў у канферэнцыі АБСЕ ў Вільнюсе Еўрасаюз "адкрыта прадэманстраваў грэблівае стаўленне да сваіх добраахвотна ўзятых міжнародных абавязацельстваў".

Запрашэнне на ўдзел у гэтым мерапрыемстве, падкрэсліў прэс-сакратар, было падпісана дзейным старшынёй АБСЕ, міністрам замежных спраў Літвы і прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ. Пры гэтым, указаў прадстаўнік беларускага МЗС, усе краіны без выключэння, на тэрыторыі якіх размяшчаюцца штаб-кватэры міжнародных арганізацый ці праводзяцца форумы пад эгідай гэтых арганізацый, бяруць на сябе абавязацельствы забяспечыць бесперашкодны доступ на сваю тэрыторыю для нацыянальных дэлегацый.

"Абмежаванні ў гэтым выпадку не толькі недарэчныя, але і з`яўляюцца парушэннем міжурадавых пагадненняў", — заявіў прэс-сакратар.

Дэлегацыя афіцыйнага Беларускага саюза журналістаў (БСЖ) не змагла ўдзельнічаць у нарадзе па бяспецы журналістаў у рэгіёне АБСЕ. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, літоўскае пасольства адмовіла ў даванні віз унесеным у "чорны спіс" Еўрасаюза старшыні БСЖ, галоўнаму рэдактару газеты "Рэспубліка" Анатолю Лемяшонку, рэдактару часопіса "Беларуская думка" Вадзіму Гігіну і першаму намесніку галоўнага рэдактара газеты "Советская Белоруссия" Міхаілу Лябедзіку.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:09.06.2011
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:3823
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Журналистика Литва-Беларусь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме