https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрасаюз будзе ацэньваць сітуацыю ў Беларусі пасля заканчэння ўсіх судовых пасяджэнняў па справе аб масавых беспарадках


Еўрасаюз будзе ацэньваць сітуацыю ў Беларусі пасля заканчэння ўсіх судовых пасяджэнняў па справе аб масавых беспарадках, заявіў 13 мая часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан Эрык Хальцапфель на сустрэчы з беларускімі журналістамі.
Рашэнне ЕС будзе залежаць ад вынесеных прыгавораў, сказаў Хальцапфель. Ён адзначыў, што Еўрасаюз уважліва сочыць за ходам судовых працэсаў і лічыць іх палітычна матываванымі.

Акрамя таго, сітуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца 23 мая на пасяджэнні Савета ЕС па замежных справах, заявіў дыпламат.

12 мая Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію, Савет ЕС і краіны — партнёры Еўрасаюза "пашырыць абмежавальныя меры адносна беларускага рэжыму, у тым ліку ўвесці кропкавыя эканамічныя санкцыі адносна прадпрыемстваў, што належаць дзяржаве", у сувязі з крымінальным пераследам фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 снежня, а таксама ціскам на незалежныя СМІ.

У сваю чаргу, інфармацыйнае агенцтва Интерфакс-Запад са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што ў выпадку ўвядзення Еўрасаюзам адносна Беларусі эканамічных санкцый Мінск можа прапанаваць паслам шэрагу дзяржаў ЕС пакінуць межы краіны, а таксама забараніць выезд за мяжу 200 прадстаўнікам апазіцыі.

Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных 13 мая заявіў, што "гаварыць сёння аб увядзенні мер у адказ Беларусі супраць ЕС не толькі дачасна, але і неканструктыўна".

Паводле слоў Хальцапфеля, прадстаўніцтва Еўрасаюза даведалася пра такі варыянт развіцця падзей з прэсы і не мае дадатковай інфармацыі.

Ён таксама не змог адказаць, якімі могуць быць эканамічныя санкцыі.

Акрамя таго, Хальцапфель паведаміў, што два дні таму наведваў судовае пасяджэнне па справе Андрэя Саннікава і іншых абвінавачваных, якіх судзяць разам з ім, і быў шакіраваны, убачыўшы Саннікава за кратамі. 13 мая часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі прысутнічаў на судовым пасяджэнні па справе Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага і членаў іх ініцыятыўных груп.

Хальцапфель выказаў занепакоенасць сітуацыяй, што склалася ў беларускай прэсе, у прыватнасці пагрозай закрыцця газет "Народная воля" і "Наша ніва" і абвінавачаннем гродзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 13 мая 2011
 
Дата публикации:14.05.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:3508
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюза Выборы в Беларуси Экономика Беспорядки в Минске
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме