https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік эстонскага МЗС не ўпэўнены ў эфектыўнасці санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі


Кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Паэт не ўпэўнены ў эфектыўнасці санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі, зацверджаных 31 студзеня на пасяджэнні Савета Еўрасаюза. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва REX.
Паводле яго слоў, цяпер можна гаварыць толькі "пра надзеі на тое, што пэўны эфект ад гэтых санкцый будзе дасягнуты". "Мы на гэта спадзяемся, таму што самае важнае, каб грамадзянская супольнасць Беларусі магла развівацца, каб грамадзяне краіны маглі атрымаць больш розных свабод, больш дэмакратыі", — сказаў Паэт. Ён адзначыў, што ў той жа час трэба дапамагаць развіццю грамадзянскай супольнасці Беларусі, "каб гэта краіна таксама магла быць нармальнай еўрапейскай дзяржавай, як і ўсе яе суседзі".

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі ў Рызе 2 сакавіка Урмас Паэт і міністр замежных спраў Латвіі Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс выступілі за ўзмацненне санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва.

Міністр замежных спраў Эстоніі тады заявіў, што адной з магчымасцяў уплыву на афіцыйны Мінск могуць быць "вельмі дакладна нацэленыя эканамічныя санкцыі" ў дачыненні да беларускіх кампаній, якія "цесна супрацоўнічаюць з рэжымам і дапамаглі яму ўчыняць рознага кшталту жудасныя рэпрэсіі". "Мая пазіцыя такая: так, ЕС павінен прааналізаваць гэту магчымасць, каб вельмі добра падрыхтаваць мэтавыя санкцыі", — сказаў Паэт.

Кіраўнік эстонскага МЗС таксама выступіў за працяг двухвектарнай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі, што, паводле яго слоў, "прадугледжвае поўную падтрымку кволай грамадзянскай супольнасці, а таксама даванне грантаў беларускім студэнтам на навучанне ў заходніх універсітэтах". Паэт падкрэсліў неабходнасць падтрымкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільнюсе, дзе вучацца беларускія студэнты, і выступіў за спрашчэнне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 10 сакавіка 2011

 
Дата публикации:11.03.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:4070
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюза Экономика Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме