https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пад стратэгічным кіраўніцтвам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў кітайска-беларускае супрацоўніцтва набірае поўныя абароты


Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн ў эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту газеты «Звязда».
Дыпламат нагадаў, што дакумент «Сумесная дэкларацыя аб устанаўленні адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь» ахоплівае палітыку, эканоміку, гандаль, фінансы, навуку і тэхналогіі, адукацыю, культуру, абарону, правасуддзе і многія іншыя вобласці, адлюстроўвае агульны клопат кіраўнікоў дзвюх краін аб двухбаковым супрацоўніцтве ў розных галінах, а таксама вызначае дарожную карту для будучага развіцця кітайска-беларускіх адносін.

«Згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, Кітай і Беларусь працягнуць паглыбляць абмены на высокім і ўсіх узроўнях, умацоўваць абмены і супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі, а таксама пашыраць прамыя кантакты паміж міністэрствамі і ведамствамі, рэгіёнамі і грамадскімі арганізацыямі дзвюх краін», — падкрэсліў суразмоўца «Звязды».

Паводле яго слоў, абодва бакі будуць актыўна ўзгадняць нацыянальныя стратэгіі развіцця, рэалізоўваць ініцыятывы па глабальнаму развіццю і глабальнай бяспецы. Абодва бакі будуць і надалей садзейнічаць высакаякаснаму супрацоўніцтву ў сумесным будаўніцтве «Аднаго пояса і аднаго шляху», паглыбляць двухбаковае гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае і фінансавае супрацоўніцтва, спрыяць далейшаму развіццю Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку. 

Акрамя таго, Кітай і Беларусь будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы цыфравізацыі, прасоўваць лічбавыя тэхналогіі ў гандлі таварамі і паслугамі, развіваць электронную камерцыю. 

Прадугледжваецца далейшае ўмацаванне двухбаковага дзелавога супрацоўніцтва ў мытнай і транспартна-лагістычнай сферы, актыўнага развіцця транзітна-транспартны патэнцыялу Беларусі. 

Абодва бакі будуць умацоўваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва і пашыраць практычнае ўзаемадзеянне паміж навукова-даследчымі інстытутамі, ВНУ і прадпрыемствамі дзвюх краін. 

Працягнуцца двухбаковыя кантакты ў сферы абароны, правасуддзя, праваахоўнасці і бяспекі, аварыйна-выратавальных службаў, а таксама пашырыцца двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, культуры, турызму, кіно, тэлебачання, спорту, сродкаў масавай інфармацыі і гэтак далей. 

«Пад стратэгічным кіраўніцтвам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў кітайска-беларускае супрацоўніцтва набірае поўныя абароты і, несумненна, пойдзе па паскораным шляху развіцця, бесперапынна пашыраючы перспектывы свайго развіцця», — падсумаваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

З поўным тэкстам інтэрв’ю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь можна азнаёміцца на сайце Выдавецкага дому «Звязда».

3вязда, 30 верасня 2022
 
Дата публикации:30.09.2022
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:962
 
Ключевые слова:
Китай Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме