https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Іэн Келі: Для нас важна, каб беларускія ўлады перагледзелі сваё рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ


"Для нас важна, каб беларускія ўлады перагледзелі сваё рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ. Мы лічым яго памылковым", — заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ, пасол Іэн Келі 15 лютага падчас відэаканферэнцыі з беларускімі журналістамі. Разам з тым, адзначыў ён, у АБСЕ няма ніякіх рычагоў ціску на Беларусь у пытанні перагляду гэтага рашэння.
Не менш важным пытаннем у адносінах з Беларуссю, падкрэсліў Келі, з`яўляецца лёс затрыманых пасля падзей 19 снежня. "Мы неаднаразова асуджалі гэтыя падзеі і заклікалі беларускія ўлады да безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых", — падкрэсліў Келі.

Пасол нагадаў, што ў Беларусі, як члена АБСЕ, ёсць абавязацельствы прытрымлівацца прынцыпаў арганізацыі. "Мы працягваем заклікаць Беларусь да павагі такіх прынцыпаў, як правы чалавека, вяршэнства закона і дэмакратыі. Мы жадаем, каб урад Беларусі бачыў выгады ад прыхільнасці прынцыпам нашай арганізацыі", — сказаў ён.

Келі адзначыў: у мандат АБСЕ не ўваходзіць магчымасць прымянення эканамічных санкцый у дачыненні да той ці іншай дзяржавы. Але, нагадаў ён, ЗША і Еўрасаюз увялі санкцыі супраць Беларусі за рэпрэсіі.

Пры гэтым Келі падкрэсліў: ЗША, як член АБСЕ, не зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь "была ізалявана, каб была белая пляма на карце Еўропы". "АБСЕ створана, каб наладжваць кантакты, весці дыялог і пашыраць палітычную прастору. Калі беларускія ўлады не зменяць свайго рашэння аб закрыцці офіса АБСЕ ў Мінску, мы павінны знайсці іншыя спосабы падтрымаць Беларусь, яе грамадзянскую супольнасць", — сказаў пасол.

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва з Беларуссю будзе працягнута ў межах Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, праз прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, а таксама шляхам правядзення адукацыйных праграм па розных тэмах. У прыватнасці, паведаміў Келі, у чэрвені ў Вільнюсе запланаваны семінар па пытаннях свабоды прэсы.

Ён таксама паведаміў, што спецпрадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч прасіла беларускія ўлады садзейнічаць арганізацыі яе візіту ў Беларусь для азнаямлення з сітуацыяй на месцы. Келі выказаў надзею на тое, што афіцыйны Мінск пойдзе ёй насустрач.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, якія ў яго склаліся адносіны з пастаянным прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ Аляксандрам Сычовым, Келі сказаў: "У нас вельмі добрыя асабістыя адносіны з ім, мы вельмі паважаем адзін аднаго, падчас правядзення пастаяннага савета вядзём дыялог".

Місія АБСЕ працавала ў Беларусі з 1998 года. 31 снежня 2010 года афіцыйны Мінск аб`явіў, што мандат офіса на наступны год не будзе прадоўжаны. "Гэта ўсвядомленае рашэнне, абумоўленае адсутнасцю аб`ектыўных падстаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі. Гэта пазіцыя на працягу некалькіх гадоў выказвалася ў афіцыйных заявах беларускага боку", — заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2011 
 
Дата публикации:15.02.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3420
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Санкции Евросоюза Европарламент Выборы в Беларуси Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме