https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сенатары ЗША прапаноўваюць "зрабіць пяць крокаў" у дачыненні да Беларусі


Сенатары ЗША Джон Керы і Джозеф Ліберман прапанавалі ўрадам краін Захаду "зрабіць пяць крокаў" у дачыненні да Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў іх сумесным артыкуле, апублікаваным 30 студзеня ў газеце Washington Post.
"Палітычныя зняволеныя, затрыманыя беларускімі ўладамі, уключаючы чатырох кандыдатаў у прэзідэнты, павінны быць неадкладна вызвалены, а іх бяспека павінна быць арганізавана. Пакуль не будзе яснага пацвярджэння гэтаму, і пакуль урад Беларусі не прадэманструе недвухсэнсоўна, што ён сур`ёзна ставіцца да асноўных правоў сваіх грамадзян, мы прапаноўваем зрабіць <…> пяць крокаў", — пішуць сенатары.

Адным з гэтых крокаў, на думку аўтараў артыкула, павінна стаць увядзенне ўрадам ЗША і Еўрасаюзам адрасных санкцый, "уключаючы забарону на выдачу віз і замарожванне рахункаў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і іх памагатых, адказных за рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека".

Другі крок — далучэнне ЕС да забароны ЗША на вядзенне спраў з беларускім дзяржаўным канцэрнам "Белнафтахім" і "іншымі прадпрыемствамі, якія абагачаюць Лукашэнку і яго прыяцеляў за кошт беларускага народа", а таксама замарожванне рахункаў гэтых прадпрыемстваў.

Трэці крок — спыненне рэалізацыі Еўрасаюзам праектаў з удзелам беларускіх уладаў у межах праграмы "Усходняе партнёрства". Разам з тым сенатары заклікаюць еўрапейскіх партнёраў узмацніць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.

Чацвёрты крок — цесная каардынацыя палітыкі ЗША і ЕС у дачыненні да Беларусі.

Сенатары таксама заклікаюць "іншых членаў міжнароднай супольнасці, уключаючы Расію, увесці такія адрасныя санкцыі ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва". Гэта павінна стаць пятым крокам адносна Беларусі.

"Сітуацыя ў Беларусі вымагае рашучага і бескампраміснага адказу ўсіх бакоў, — пішуць сенатары. — У цяжкую хвіліну беларускі народ павінен ведаць, што Злучаныя Штаты і Еўропа — разам на яго баку, у той час як Лукашэнка і яго ўрад павінны заплаціць рэальную і сур`ёзную цану за аўтарытарызм і рэпрэсіі".

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 31 студзеня 2011 
 
Дата публикации:31.01.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:4149
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Санкции Евросоюза Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме