https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


WіkіLеаks: За рэвалюцыяй у Егіпце стаіць Вашынгтон


Злучаныя Штаты аказвалі падтрымку апазіцыйным рухам Егіпта на працягу некалькіх апошніх гадоў. У тым ліку дзякуючы гэтаму, егіпецкія апазіцыянеры змаглі загадзя падрыхтавацца да звяржэння прэзідэнта Хосні Мубарака.
Аднак, піша Thе Wаshіngtоn Роst, праблема дэмакратыі і свабоды слова ў Егіпце ніколі не была прыярытэтнай для Амерыкі — яе больш цікавілі нафта, Ізраіль і барацьба з тэрарызмам. У выніку таго, што ўлады дзесяцігоддзямі бесперашкодна прыгняталі свабоду слова і грамадзянскае грамадства, верхавіну егіпецкага грамадства цяпер складае "багатая і добра ўзброеная эліта", нізы прадстаўлены "фанатычным і добра арганізаваным рухам ісламскіх фундаменталістаў", а паміж гэтымі двума пластамі размяшчаецца "вялікая і неарганізаваная група людзей, якія ніколі не ўдзельнічалі ў палітыцы" і пакутуюць ад "карупцыі і непатызму", "дурных законаў і падазроных чыноўнікаў".

У цэлым, заходняя прэса мяркуе, што рэвалюцыю ўжо не спыніць і Мубараку прыйдзецца адмовіцца ад улады. "Кіруючая партыя развалілася. Паліцыя больш не падпарадкоўваецца прэзідэнту. Войска не хоча пэцкаць рукі крывёй, кіраўнік сіл па падаўленні беспарадкаў ужо адмовіўся страляць у натоўп... Біржа завалілася, эканоміка ў небяспецы. Гульня скончана", — піша італьянская Соrrіеrе dеllа Sеrа.

У сувязі з гэтым замежныя назіральнікі спрабуюць прадбачыць далейшае развіццё падзей і тое, хто прыйдзе да ўлады пасля Мубарака і як гэта зменіць расклад сіл у гэтым рэгіёне. Егіпецкі журналіст і палітолаг Хішам Касэм прагназуе, што праз тыдзень Мубарак саступіць уладу цяперашняму віцэ-прэзідэнту Сулейману, які пачне з рэформаў палітычнай, судовай сістэм і эканомікі.

У той жа час ён падкрэслівае, што наўрад ці ўладу ўтрымае экс-кіраўнік МАГАТЭ Мухамед аль-Барадэі, якому напярэдадні апазіцыя дала права на вядзенне перамоў аб стварэнні ўрада нацыянальнага адзінства. Занепакоенасць назіральнікаў выклікае той факт, што да ўлады на хвалі нянавісці да Мубарака могуць прыйсці ісламісты "Браты-мусульмане". Калі ўлада апынецца ў ісламістаў, гэта непазбежна прывядзе да пагаршэння адносін паміж Ізраілем і Егіптам. Заключаныя ў Кэмп-Дэвідзе ізраільска-егіпецкія дагаворы — гэта краевугольны камень абароннай палітыкі Ізраіля ў рэгіёне. Калі яны апынуцца пад пагрозай, ізраільскае войска будзе падлягаць поўнай рэструктурызацыі, а абаронная палітыка — поўнаму перагляду. Ізраіль страціць свайго асноўнага арабскага партнёра, піша нямецкі часопіс Sріеgеl.

Звязда
1 лютага 2011
 
Дата публикации:01.02.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:4030
 
Ключевые слова:
Цветные революции Беспорядки в Египте Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме