https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інцыдэнт на мяжы Алег Гайдукевіч назваў абразай беларускага народа


Яны ўзялі гэтыя 30 срэбранікаў у ЗША. Пра гэта Беларускаму Радыё заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, каментуючы інцыдэнт з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ва Украіне Ігарам Сокалам на КПП Магілёў-Падольскі
«Хамскія, абуральныя паводзіны ў дачыненні да беларускага пасла ва Украіне паказвае: Украіна губляе дзяржаўнасць. Што гэта за краіна, дзе не выконваюць элементарныя міжнародныя законы», — сказаў Алег Гайдукевіч.

Дэпутат падкрэсліў: пасол — гэта недатыкальная фігура ў любой краіне. «Ёсць вялікая колькасць законаў, якія загадваюць гэта. Нават падчас вайны ў любой краіне, так сябе не вядуць. Гэта значыць, гэта хамскае стаўленне да краіны, якая 8 гадоў рабіла ўсё, каб ва Украіне быў мір. Каб украінцам было, што есці, было, чым запраўляць аўтамабілі. Гэта мы забяспечвалі выкананне Мінскіх пагадненняў. Гэта мы цяпер вядзем перамовы на тэрыторыі Беларусі. Прэзідэнт наш дамовіўся, каб тут перамовы ішлі аб гуманітарных калідорах. Пра што можна казаць, калі яны не адкрываюць гуманітарныя калідоры на Беларусь. Яны аб сваім народзе не думаюць абсалютна», — адзначыў ён.

«А яшчэ ён прынёс нашаму паслу 30 срэбранікаў. Адкуль ён узяў? Я магу сказаць: у 2014 годзе на Майдане, калі яны здрадзілі свайму народу. Яны ўзялі гэтыя 30 срэбранікаў у ЗША, якія ён сёння прынёс нашаму амбасадару нібыта за тое, што амбасадар нешта парушыў. Нягоднікі, мярзотнікі. Гэта абраза беларускага народа ў асобе пасла. Таму, што пасол прадстаўляе народ. Перакананы, што вінаватыя будуць за гэта адказваць, — дадаў Алег Гайдукевіч. — Маё меркаванне, як лідара партыі: мы павінны адрэагаваць і пасла Украіны, які знаходзіцца тут, які ўжо вельмі шмат разоў дапускаў хамскія выказванні ў дачыненні да нашай краіны, можна адпраўляць назад, на радзіму. Хай ідзе на фронт. А то ён сядзіць, толькі народ наш тут абражае і заявы дурныя робіць».

Інцыдэнт з паслом Беларусі ва Украіне адбыўся на КПП Магілёў-Падольскі. Украінскі вайсковец у зносінах з дыпламатам перакрэсліў усе нормы міжнароднага права.

Звязда, 20 сакавіка 2022
 
Дата публикации:20.03.2022
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:309
 
Ключевые слова:
Граница Посольство Беларуси Украина Магілёў-Падольскі Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме