https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасол Кітая: Мы выступаем супраць неабгрунтаваных санкцый Захаду у адносінах да Беларусі


Кітайскі бок прытрымліваецца выразнай пазіцыі наконт санкцый, уведзеных супраць Беларусі заходнімі краінамі. Кітай выступае супраць такога націску на Беларусь. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі Се Сяаюн.
«Адносна санкцый, уведзеных супраць Беларусі заходнімі краінамі, у нас пазіцыя вельмі выразная: мы выступаем супраць гэтых неабгрунтаваных санкцый. Думаю, што ва ўсіх дзеяннях трэба захоўваць асноўныя прынцыпы Статута ААН і нормы міжнароднага права», — падкрэсліў пасол.

Ён звярнуў увагу на складаную сітуацыю ў сусветнай эканоміцы, абумоўленую ў тым ліку эпідэміялагічнай абстаноўкай. Але нягледзячы на гэта, кітайска-беларускае супрацоўніцтва захоўвае вельмі добрую дынаміку развіцця, падкрэсліў Се Сяаюн. У пацвярджэнне сваіх слоў пасол прывёў лічбы тавараабароту паміж дзвюма краінамі. Паводле падлікаў Кітая, аб’ём узаемнага гандлю склаў у 2021 годзе больш за $3,8 млрд і павялічыўся на 27,3 працэнта ў параўнанні з 2020-м. «Самы значны паказчык — экспарт вашай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Кітай, які вырас на 44 працэнты ў параўнанні з папярэднім годам», — адзначыў Се Сяаюн.

Паводле даных беларускай статыстыкі, у 2021 годзе тавараабарот з Кітаем дасягнуў рэкордных $5,115 млрд і павялічыўся амаль на 12 працэнтаў, а экспарт беларускіх тавараў вырас на 17,5 працэнта. У асноўным гэта адбылося за кошт нарошчвання паставак ялавічыны, лесаматэрыялаў, мяса птушкі, малака і вяршкоў, цэлюлозы.

Пасол таксама нагадаў аб эфектыўным узаемадзеянні Кітая і Беларусі ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», аб паспяховай дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», дзе ўжо зарэгістраваны 85 рэзідэнтаў з 15 краін свету, з заяўленым аб’ёмам інвестыцый больш як $1,27 млрд. «Усе гэтыя факты сведчаць аб тым, што ў Кітая і Беларусі ёсць вялікі патэнцыял і шырокія перспектывы для супрацоўніцтва», — рэзюмаваў пасол.

Звязда, 14 сакавіка 2022
 
Дата публикации:14.03.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:307
 
Ключевые слова:
Китай Товарооборот Великий камень Инвестиции Евросоюз Санкции ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме