https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь перасцерагла польскі бок ад выкарыстання правакацый на граніцы


Аб гэтым заявілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Беларусь загадзя перасцерагае польскі бок ад выкарыстання любых правакацый, накіраваных супраць Беларусі, для апраўдання магчымых незаконных сілавых дзеянняў у адносінах да абяздоленых бяззбройных людзей. 

"Хочам загадзя перасцерагчы польскі бок ад выкарыстання любых правакацый, накіраваных супраць Рэспублікі Беларусь, для апраўдання магчымых незаконных сілавых дзеянняў у адносінах да абяздоленых бяззбройных людзей, сярод якіх шмат непаўналетніх дзяцей і жанчын", - падкрэслілі ў МЗС.

Рэзкае абвастрэнне міграцыйнай сітуацыі ў беларуска-польскім прыграніччы, на думку МЗС, выклікае значную занепакоенасць за лёсы людзей, якія імкнуцца любымі шляхамі і спосабамі трапіць у краіны Еўрапейскага саюза. І гэта з`яўляецца непасрэдна вынікам доўгага ігнаравання афіцыйнай Варшавай аб`ектыўнай рэальнасці, адкрыта "страусіных" падыходаў да вырашэння значных праблем.

"На гэтым фоне вельмі няскладна выглядаюць няслушныя спробы польскага боку перакласці на Беларусь адказнасць за міграцыйную сітуацыю, што дынамічна развіваецца, - лічаць у МЗС. - Мы неаднаразова заклікалі нашых суседзяў да прадметнага дыялогу і канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж профільнымі ведамствамі па важных трансгранічных пытаннях, якія маюць безумоўны агульны інтарэс".

"Вольная трактоўка і выбарчае захаванне правоў чалавека сталі ўжо фірменным стылем прыхільнікаў дэмакратызацыі асобных краін і цэлых рэгіёнаў, якая якраз і правакуе такія міграцыйныя патокі. Зыходзім з таго, што стаўленне польскага боку да іншаземцаў, якія шукаюць прыстанішча і абароны, стане чарговым тэстам і лакмусавай паперкай рэальнай прыхільнасці афіцыйнай Варшавы да прынцыпаў міжнароднага права, гуманізму, высокіх дэмакратычных стандартаў у галіне абароны правоў чалавека", - дадалі ў МЗС.



9 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.11.2021
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Польша Граница Беженцы Нелегальная миграция Права человека Международное право
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме