https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Андрэй Савіных: Калектыўны Захад узяў курс на дэмантаж усёй сістэмы міжнародных адносін


Андрэй Савіных, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, аналізуючы сітуацыю сказаў, што Беларусь аказалася на кірунку галоўнага ўдару, як здаралася не аднойчы ў гісторыі.
«Калектыўны Захад узяў курс на дэмантаж усёй сістэмы міжнародных адносін, уключаючы асновы міжнароднага права», — працягнуў парламентарый.

Па яго словах, дамоўленасці, якія фармавалі апошнім часам міжнародны парадак, былі закладзены Ялцінскай канферэнцыяй і Хельсінскім актам 1975 года. Апошні, дарэчы, устанавіў непарушнасць сённяшніх граніц у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны.

«Ад гэтай сістэмы імкнуцца адмовіцца. У выніку ігнаруюцца прынцыпы вяршэнства права, ігнаруецца суверэнітэт нацый, ігнаруецца прынцып неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў»,— дадаў Андрэй Савіных.

Пры гэтым, заяўляе парламентарый, Захад не ўлічвае, што ён сёння займае толькі траціну свету, а вялікая колькасць дзяржаў не толькі яго не падтрымлівае, але і гатова супраціўляцца гэтым тэндэнцыям.

«Гэта так па адной простай прычыне — злом такога маштабу фактычна ставіць пад пагрозу міжнародную супольнасць. Таму мы ўпэўнены, што Рэспубліка Беларусь знойдзе саюзнікаў і падтрымку ў свеце»,— рэзюмуе старшыня Пастаяннай камісіі.

Звязда, 10 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:10.06.2021
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:457
 
Ключевые слова:
Санкции Международное право Конфронтация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме