https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска-кітайскія адносіны дасягнулі беспрэцэдэнтна высокага ўзроўню развіцця


Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, які 24 верасня сустрэўся з кіраўніком дзяржавы ў сувязі з завяршэннем сваёй дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
"На гэты час кітайска-беларускія адносіны перажываюць найлепшы перыяд у гісторыі, - сказаў дыпламат. - Дзяржавы падтрымліваюць часты абмен на высокім узроўні, палітычны ўзаемадавер бесперапынна паглыбляецца. Старшыня КНР Сі Цзіньпін і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўстанавілі добрыя рабочыя адносіны і асабістае сяброўства, бесперапынна надаючы новы імпульс развіццю кітайска-беларускіх адносін".

Цуй Цымін падкрэсліў, што супрацоўніцтва паміж краінамі ў гандлёва-эканамічнай, ваенна-тэхнічнай, навуковай, адукацыйнай і іншых сферах, а таксама ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" дасягнула беспрэцэдэнтна высокага ўзроўню. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" стаў узорным праектам у ініцыятыве. "Дапамога Кітая адыграла важную ролю ў эканамічным і сацыяльным развіцці Беларусі", - заўважыў дыпламат, звярнуўшы ўвагу на ўзаемную падтрымку дзвюх краін па многіх пытаннях.

Пасол таксама адзначыў той факт, што Ганаровая варта НВАК два гады запар удзельнічала ў парадзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.

24 верасня 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.09.2020
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:460
 
Ключевые слова:
Китай Сотрудничество Партнёрство Индустриальный панк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме