https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь не ставіць сабе за мэту стаць членам Еўрасаюза або дабівацца асацыяванага членства


На гэта звярнуў увагу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бельгіі Аляксандр Міхневіч 22 красавіка ў час анлайн-лекцыі для студэнтаў і выкладчыкаў факультэта міжнародных адносін БДУ.
"У працэсе фармулявання задач па развіцці ўзаемадзеяння нашай краіны і Еўрасаюза неабходна прымаць пад увагу адразу некалькі фактараў - узаемныя чаканні Беларусі і ЕС ад будучага супрацоўніцтва, знешнія абставіны, уключаючы абавязацельствы Беларусі ў рамках іншых інтэграцыйных аб`яднанняў, а таксама амбіцыйнасць, імкненне і гатоўнасць кожнага з бакоў рэальна рухацца насустрач адзін аднаму, - падкрэсліў Аляксандр Міхневіч. - Важнай акалічнасцю з`яўляецца тое, што Беларусь не ставіць сабе за мэту стаць членам Еўрасаюза або дабівацца асацыяванага членства. Але гэта таксама не значыць, што наша пазіцыя тут статычная і не можа змяніцца ў будучым, з улікам знешніх і ўнутраных прычын, а таксама актуальных чаканняў беларускага грамадства".

Пасол таксама адзначыў, што Еўрасаюз на цяперашняй стадыі не актывізуе працэс прыняцця ў свой склад нават краін-кандыдатаў, адпаведныя перагаворныя працэсы расцягнуты ў часе і доўжацца працяглы перыяд.

Беларусь зацікаўлена ў поўнай нармалізацыі адносін з Еўрасаюзам, наданні гэтаму працэсу неабарачальнага характару, заключэнні базавага юрыдычнага пагаднення аб супрацоўніцтве з ЕС з улікам цяперашніх рэалій узаемадзеяння, пашырэнні двухбаковай юрыдычнай базы ўзаемадзеяння, атрыманні бесперашкоднага доступу на рынак ЕС і пабудове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕС і яго краінамі-членами.

Аляксандр Міхневіч звярнуў увагу, што і беларускі бок, і ЕС на афіцыйным і экспертным узроўнях адзначаюць напрамкі, якія ўяўляюць узаемную цікавасць: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў мытнай сферы і галіне энергетычнай бяспекі, развіццё транзітнай інфраструктуры, рэгуляванне якасці прадуктаў харчавання на аснове прыняцця адпаведных стандартаў, інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне фінансавых інстытутаў, супрацоўніцтва ў процідзеянні гандлю людзьмі і нелегальнай міграцыі.

22 красавіка 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.04.2020
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:426
 
Ключевые слова:
Международные отношения Евросоюз Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме