https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзеянні Польшчы на граніцы ліхаманкавыя і бессістэмныя


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
"Мы адзначаем абсалютна ліхаманкавыя, бессістэмныя дзеянні польскага боку на граніцы. Нічога, акрамя вялізных нязручнасцей перавозчыкам, сярод якіх у асноўным толькі польскія перавозчыкі (адпаведна рашэнням Еўрасаюза), нічога, акрамя гуманітарных праблем для грамадзян, якія перасякаюць граніцу, сярод якіх і дзеці, гэтыя дзеянні не прыносяць", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Міністр заявіў, што беларускі бок заўсёды быў прыхільны да выбудоўвання добрасуседскіх адносін і трансгранічнага супрацоўніцтва.

"У рэчышчы гэтых падыходаў заўсёды прапаноўвалі польскаму боку супрацоўніцтва па вырашэнні любых пытанняў, якія ўзнікаюць на нашай граніцы. Гэта наша граніца, мы разам адказваем за яе. Але польскі бок па розных прычынах ухіляецца ад рэалізацыі нашых прапаноў", - адзначыў дыпламат.

15 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2024
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:152
 
Ключевые слова:
Польша Граница Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме