https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бразілія разглядае магчымасць прыцягнення беларускіх кампаній да здабычы нафты


Аб гэтым паведаміў пасол Бразіліі ў Беларусі Паўла Фернанда Дыяс Ферэс.
Бразілія разглядае магчымасць прыцягнення беларускіх кампаній да праекта па асваенні новых радовішчаў нафты і здабычы нафты.

Паводле слоў пасла, у Бразіліі ёсць дастатковыя запасы нафты, краіна забяспечвае ўласныя патрэбнасці ў гэтай сыравіне. Цяпер разглядаецца магчымасць здабычы нафты на сушы і ў суседніх з Бразіліяй дзяржавах. Вядуцца даследаванні па ацэнцы новых залежаў нафты і прыроднага газу.

"Беларусь мае досвед і веды па здабычы нафты на сушы. Да прыезду ў Мінск я размаўляў са спадаром Царкоўскім (паслом Беларусі ў Бразіліі Аляксандрам Царкоўскім.) і ён згадаў аб такой магчымасці. Так супала, што маім сябрам з`яўляецца дырэктар другой па памеры кампаніі па здабычы нафты ў Бразіліі. Я арганізаваў сустрэчу прадстаўнікоў пасольства і гэтай кампаніі", - расказаў пасол. Ён адзначыў, што гаварыць аб канкрэтных выніках пакуль рана.

"Мы ў самым пачатку, час пакажа, як будзе развівацца гэты напрамак", - дадаў ён.

Бразілія разглядае далейшае развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Беларуссю ў кантэксце магчымасцей Еўразійскага эканамічнага саюза і перспектыў, якія з`явяцца пасля ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Што датычыцца ўзроўню ўзаемнага тавараабароту паміж краінамі (а гэта каля $500 млн), то Паўла Фернанда Дыяс Ферэс ацэньвае яго пазітыўна, хоць знешнегандлёвае сальда для яго краіны складваецца адмоўнае.

"Для нас гэта не з`яўляецца вялікай праблемай. Мы бачым у гэтым, хутчэй, магчымасць для развіцця супрацоўніцтва", - сказаў ён.

Аснову беларускага экспарту ў Бразілію складаюць калійныя ўгнаенні, імпарту з гэтай краіны - самалёты Embraer і сельгаспрадукцыя. У ліку перспектыўных сфер для супрацоўніцтва пасол назваў і ваенна-прамысловы комплекс. Паводле яго слоў, цяпер вядуцца перагаворы аб наладжванні кантактаў у гэтай сферы паміж Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Беларусі і бразільскім бокам.

Аднак складанасць у тым, што ў Бразіліі ў гэтай сферы працуюць прыватныя кампаніі і дзяржава не можа паўплываць на іх рашэнне, неабходна наладжваць сувязі непасрэдна з кожнай з іх.

5 верасня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.09.2019
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:360
 
Ключевые слова:
Беларусь-Бразилия Товарооборот Сотрудничество Геологоразведка ВТО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме