https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рост гандлю паміж Узбекістанам і Беларуссю магчымы за кошт прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу


Аб гэтым заявіў 9 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў ускладае вялікія надзеі на ўзмацненне супрацоўніцтва прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, што дасць магчымасць значна павялічыць двухбаковы тавараабарот Беларусі і Узбекістана.

Па выніках нядаўняга візіту ў Мінск Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева, кіраўнікі дзвюх дзяржаў адзначылі недастатковы ўзровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на фоне існуючых добрых палітычных кантактаў і паставілі задачу нарасціць тавараабарот да $1 млрд.

"Гэта, вядома, лічба вялікая, - канстатаваў пасол. - Сказаць, што гэта задача заўтрашняга або паслязаўтрашняга дня, было б няправільна. Але гэта перспектыўная задача, якая цалкам рэальная для выканання".

Напрыклад, у 2018 годзе ўзровень узаемнага гандлю павялічыўся ў параўнанні з 2017-м больш як у 2 разы. Паводле даных за 2018 год тавараабарот дасягнуў $157,4 млн, а за студзень-май бягучага года склаў $89 млн і павялічыўся больш як на 15 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Летам у Мінску ўпершыню адбыўся Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.

Паводле слоў пасла, пасля яго "намеціліся вельмі цікавыя вялікія праекты". Адзін з іх - вытворчасць на ўмовах прамысловай кааперацыі і ліцэнзійнага пагаднення 5 тыс. адзінак трактароў МТЗ на заводзе ў Ташкенце ў 2019-2020 гадах.

"Гэта ў параўнанні з папярэднім перыядам больш як у два разы, - сказаў Насірджан Юсупаў. - Такіх прыкладаў можна прыводзіць шмат. Гэта тое, што датычыцца буйнога бізнесу. Але я лічу, што ў асноўным для дасягнення гэтай лічбы свой важкі ўклад унясе малы і сярэдні бізнес".

Пасол ускладае вялікія надзеі на ўстанаўленне прамых кантактаў паміж суб`ектамі бізнесу па выніках праведзенага Форуму рэгіёнаў.

"Гэта такія невялікія ручайкі, у выніку зліцця якіх утвараецца вялікая рака, што ў будучым дазволіць выйсці на лічбу тавараабароту ў памеры $1 млрд", - адзначыў ён. Паводле слоў дыпламата, Узбекістан, як ніякая іншая краіна на постсавецкай прасторы, адкрываецца свету, ідуць вельмі вялікія рэформы.

"Узбекістан не мае патрэбы ў чыёй-небудзь дапамозе, - падкрэсліў ён. - Гэта самадастатковая краіна. Узбекістан мае патрэбу ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. Гэта наш шлях".

Дзяржава мае багатыя прыродныя рэсурсы і дастатковыя працоўныя рэзервы - штогадовы прырост насельніцтва амаль 500 тыс. чалавек. "Іх трэба забяспечыць рабочымі месцамі, таму трэба ўкараняць новыя сучасныя тэхналогіі, мы зацікаўлены іх укараняць з дапамогай нашых сяброў. Менавіта да гэтай катэгорыі належыць Беларусь", - сказаў Насірджан Юсупаў.

Ён дадаў, што ўзбекскія прадпрыемствы праяўляюць вялікую цікавасць да супрацоўніцтва, і прывёў прыклад: прадукцыя фармацэўтычных прадпрыемстваў Беларусі карыстаецца попытам ва Узбекістане.

"Нам гэта нявыгадна. Мы гаворым: кідай аперацыю "купі-прадай", гэта ўчарашні дзень. Давайце вырабляць гэтыя лякарствы тут, ва Узбекістане. Калі гэта будзе так, яны стануць намнога таннейшыя, будуць вырашаны пытанні лагістыкі, энергазатрат. Прадукцыя будзе спажывацца не толькі ва Узбекістане, яе можна рэалізоўваць у суседніх краінах, у тым ліку Афганістане, - расказаў пасол. - Калі ўдасца адкрыць такое прадпрыемства, гэта будзе вельмі ўзаемавыгадны праект".

Адным з напрамкаў супрацоўніцтва, што дынамічна развіваюцца, з`яўляецца ІТ-сфера. У час візіту ў Мінск Прэзідэнт Узбекістана наведаў 1 жніўня Парк высокіх тэхналогій. Была дасягнута дамоўленасць аб візіце дэлегацыі ПВТ і прадстаўнікоў вядучых ІТ-кампаній Беларусі ў Ташкент, і ён пачнецца ў бліжэйшыя дні.

Акрамя таго, адбыўся першы моладзевы форум дзвюх краін у ІТ-сферы. Бакі дамовіліся праводзіць яго на рэгулярнай аснове.

9 верасня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2019
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:471
 
Ключевые слова:
Узбекистан Товарооборот Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме