https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лютага ў Сочы прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі, Ірана і Турцыі


Сустрэча прайшла ў фармаце чаяпіцця на тэрыторыі санаторыя "Русь".
Да гэтага Уладзімір Пуцін, Рэджэп Таіп Эрдаган і Хасан Раўхані правялі чарговы трохбаковы саміт па сірыйскай тэматыцы. Як вядома, Расія, Іран і Турцыя з`яўляюцца краінамі - гарантамі астанінскага працэсу садзейнічання ўрэгуляванню канфлікту ў Сірыі.



Аб асобнай сустрэчы з удзелам ужо чатырох прэзідэнтаў стала вядома напярэдадні. Рабочы візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Расію супаў па часе правядзення з самітам, што стала добрай магчымасцю абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднай праблематыкі ў больш шырокім фармаце.

Тым больш што не толькі з Расіяй, але і з Турцыяй, Іранам Беларусь звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны як у палітыцы, так і ў плане гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва. Беларусь, сама маючы статус міратворчай пляцоўкі, заўсёды выступала з выразнай пазіцыяй аб неабходнасці хутчэйшага ўрэгулявання лакальных канфліктаў у свеце, процідзейнічаючы тэрарызму.

13 лютага ў Краснай Паляне адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, у якой прынялі ўдзел і члены ўрадаў дзвюх краін.

Акрамя дзелавога фармату кіраўнікі дзяржаў шмат часу ўдзялілі нефармальнай сустрэчы, у тым ліку разам пакаталіся на горных лыжах. Лідары краін пацвердзілі прыхільнасць да саюзніцкіх адносін і выказалі ўпэўненасць, што праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць, будуць знаходзіць сваё вырашэнне.

У тым ліку закраналася тэматыка гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў энергетыцы і фінансах, бакі зверылі гадзіннікі па міжнародных пытаннях. У прэзідэнтаў Беларусі і Расіі будзе магчымасць падрабязна абмеркаваць і гуманітарную тэматыку.

Адпаведная сустрэча з удзелам профільных міністраў запланавана ў Сочы 15 лютага ў час наведвання адукацыйнага цэнтра "Сірыус".

14 лютага 2019, Сочы
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.02.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:522
 
Ключевые слова:
Турция Иран Сотрудничество Сирия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме