https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі пасол Мірончык уручыў даверчыя граматы каралю Нарвегіі Харальду V


Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Пасол Беларусі ў Нарвегіі з рэзідэнцыяй у Стакгольме Дзмітрый Мірончык 29 лістапада ўручыў даверчыя граматы каралю Нарвегіі Харальду V.

У межах цырымоніі адбылася традыцыйная аўдыенцыя ў кіраўніка нарвежскай дзяржавы. У ходзе гутаркі было адзначана, што аднаўленне пасля шасцігадовага перапынку акрэдытацыі беларускага пасла ў Нарвегіі прызначана садзейнічаць умацаванню кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін і актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва па шырокаму колу напрамкаў, у першую чаргу — у эканоміцы і гуманітарнай сферы.

"Бакі з задавальненнем канстатавалі, што асаблівую ноту цеплыні нашым адносінам надаюць сямейныя повязі выбітных прадстаўнікоў беларускага і нарвежскага народаў Дар`і Домрачавай і Уле-Эйнара Бьёрндалена, а таксама творчасць Аляксандра Рыбака", — гаворыцца ў паведамленні.

Было адзначана, што маючыя адбыцца ў  2019 годзе II Еўрапейскія гульні з`яўляюцца лепшай падставай для нарвежскіх турыстаў скарыстацца перавагамі ўведзенага Беларуссю 30-дзённага бязвізавага рэжыму.

Мірончык праінфармаваў Харальда V, што Нарвегія займае першае месца па аб`ёмах гандлю з Беларуссю сярод краін Скандынавіі, пры гэтым двухбаковы тавараабмен носіць збалансаваны і ўзаемавыгадны характар.Напярэдадні аўдыенцыі ў кіраўніка нарвежскай дзяржавы Мірончык сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара МЗС Нарвегіі Торгаерам Ларсену і намеснікам шэфа пратакола знешнепалітычнага ведамства Зігвальдом Хаўге.

Бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-нарвежскіх адносін, абмеркавалі графік і парадак дня маючых адбыцца найбліжэйшым часам мерапрыемстваў высокага ўзроўню па лініі супрацоўніцтва паміж МЗС.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 29 лістапада 2018
 
Дата публикации:29.11.2018
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:691
 
Ключевые слова:
Верительные грамоты Норвегия Дмитрий Мирончик Харальд V Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме