https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Размяшчэнне дадатковых войскаў НАТА ў суседніх краінах не з`яўляецца прамой пагрозай бяспецы Беларусі


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгардсам Рынкевічсам.
"Што датычыцца перспектыў размяшчэння новых кантынгентаў войскаў НАТА ў Прыбалтыйскіх краінах і Польшчы, зразумела, мы не вітаем размяшчэнне дадатковых воінскіх кантынгентаў на тэрыторыі нашых суседніх краін. Мы можам зразумець логіку нашых партнёраў, чаму яны гэта робяць, хоць не падтрымліваем гэтыя захады, - сказаў Уладзімір Макей. - Мы не разглядаем гэта як прамую пагрозу нашай бяспецы. Мы разглядаем гэта як пэўныя выклікі ў ваеннай сферы, на якія мы павінны таксама нейкім чынам адрэагаваць".

Разам з тым міністр адзначыў, што Беларусь не такая вялікая краіна, якая павінна прымаць нейкія радыкальныя меры па нарошчванні свайго ваеннага патэнцыялу ў адказ на гэтыя дзеянні, аднак дзяржава будзе сачыць за развіццём сітуацыі.

"Самае важнае цяпер, як нам здаецца, не зацыклівацца на тым, каб нарошчваць узбраенне па адзін і другі бок граніцы і тым самым садзейнічаць далейшаму росту ваеннай напружанасці. Трэба цяпер арганізаваць (і як мага хутчэй) прамы і адкрыты дыялог паміж усімі зацікаўленымі бакамі: паміж НАТА і Расіяй, паміж НАТА і Беларуссю, паміж асобнымі краінамі - членамі НАТА і Расіяй, паміж асобнымі краінамі - членамі НАТА і Беларуссю", - лічыць дыпламат.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, гэта неабходна, каб здымаць недавер, які можа ўзнікнуць з-за таго, што той ці іншы бок робіць пэўныя захады.

"Прамы дыялог неабходны і для таго, каб своечасова адрэагаваць на нейкія непрадбачаныя негатыўныя сітуацыі, звязаныя з пытаннямі бяспекі", - растлумачыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

БЕЛТА, 7 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:07.07.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:771
 
Ключевые слова:
НАТО Беларусь Прибалтика Польша Военный контингент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме