https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Ізраіля афіцыйнай нотай паведаміла беларускаму боку аб тым, што пасольства ў Мінску не закрыецца і працягне функцыянаваць у звычайным рэжыме


Пра гэта гаворыцца ў каментарыі прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка, разасланым прэс-службай беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Гэты крок ізраільскага боку з`яўляецца падставай для таго, каб вярнуцца да тэмы дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Ізраілі, — сказаў Мірончык. — Тым больш што ў сваёй ноце МЗС Ізраіля падкрэслівае "тое важнае значэнне, якое надае Дзяржава Ізраіль наяўнасці ізраільскай дыпламатычнай місіі ў Мінску з улікам трывалых адносін паміж Ізраілем і Беларуссю". Падзяляем гэту ацэнку характару нашых адносін і разлічваем на іх далейшае паступальнае развіццё пры актыўным удзеле пасольстваў дзвюх краін".

У жніўні 2015 года ўрад Ізраіля падтрымаў прапанову прэм`ер-міністра Біньяміна Нетаньяху аб ліквідацыі сямі дыпламатычных прадстаўніцтваў у сувязі са скарачэннем выдаткаў. У ліку такіх прадстаўніцтваў ізраільскі прэм`ер назваў і пасольства ў Беларусі. У МЗС Ізраіля была створана камісія па вывучэнні пытання аб скарачэнні дыппрадстаўніцтваў.

У студзені 2016 года беларускае МЗС заявіла, што ў адказ на закрыццё пасольства Ізраіля ў Мінску Беларусь закрые сваё пасольства ў Тэль-Авіве, як гэта прадугледжана "звычайнай дыпламатычнай практыкай". Пры гэтым у паведамленні МЗС падкрэслівалася: "Лічым, што ізраільскі бок робіць памылку, ігнаруючы той факт, што нас звязваюць лёсы дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з`яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін у розных сферах".

З 26 лістапада 2015 года паміж Беларуссю і Ізраілем дзейнічае бязвізавы рэжым.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 25 сакавіка 2016.
 
Дата публикации:25.03.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:548
 
Ключевые слова:
Беларусь-Израиль Посольство Безвизовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме