https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маці беларускі, якая вярнулася з сектара Газа: дзякуй нашаму Прэзідэнту, ён сваіх у крыўду не дае


Алена Шаат з пяццю дзецьмі вярнулася на радзіму ў Скідзель з сектара Газа.
18 гадоў Алена Шаат не была на радзіме, апошні раз прыязджала, калі хварэла яе бабуля, а сёння яна разам з дзецьмі прыехала да маці. "Хачу вялікую ўдзячнасць выказаць нашаму Прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тое, што арганізаваў эвакуацыю, не пакінуў сваіх грамадзян у гарачай кропцы. Дзякуй нашым службе бяспекі, консулам. Нас сустракалі, зрабілі дакументы, у дзяцей не было беларускіх пашпартоў, забяспечылі нам поўны камфорт пры пераездзе, не пакінулі ў бядзе", - адзначае жанчына.

Яна дзеліцца, што, на жаль, яе мужу Нобілю не ўдалося прыехаць разам з сям`ёй з-за праблем з дакументамі, якія не ўдалося вырашыць: "Цяпер для мяне галоўнае, каб муж прыехаў адтуль, з гарачай кропкі. Я спадзяюся, што атрымаецца, што ён прыедзе ў Беларусь".

"Мы начавалі ў гасцініцы ў Мінску, уключылі навіны і сэрца разрываецца. Муж, яго сям`я засталіся там, а там такія жахі. Але я вельмі і вельмі шчаслівая, што выратаваны мае дзеці. Аднак усё ж сэрца не на месцы", - дадае Алена Шаат.

Старэйшыя дачка і сын жанчыны вучыліся ва ўніверсітэтах. "Але цяпер іх няма, яны разгромлены. Дачка праходзіла ўжо практыку на пятым курсе. У адзін момант усё зраўнялі з зямлёй. Трэба будзе неяк уладкоўвацца. Плануем асвоіцца, адаптавацца ў нас у Беларусі", - падзялілася планамі жанчына.

Эмоцыі ад доўгачаканай сустрэчы перапаўняюць і маці Алены. "Вялікі дзякуй нашаму Прэзідэнту. Плакаць хочацца. Вялікі дзякуй, што ён вывез нашых дзяцей. Я не спала начамі, іх чакала, сувязі ніякай не было, але ведала, што іх бамбяць. Думала толькі аб тым, каб жывыя прыехалі. Але наш Прэзідэнт нас у крыўду не дае. Дай бог яму здароўя. Калі я даведалася, што яны ў Мінску, я так узрадавалася. Уздыхнула спакойна, на сваёй радзіме яны, ужо іх ніхто не кране. Дачакалася, дзякуй богу, дзетак сваіх, унукаў", - падзялілася Святлана Громава.

Як паведамлялі раней у МЗС, беларускім бокам у кантакце з калегамі з Ізраіля і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Расіі і Катара праведзена работа па арганізацыі выхаду беларускіх грамадзян і членаў іх сем`яў з сектара Газа. Эвакуяваліся грамадзяне Беларусі, якія прайшлі праз пагранічны пераход "Рафах" на тэрыторыю Егіпта. Учора за беларусамі быў адпраўлены гуманітарны рэйс "Белавія" з медыкамі і псіхолагамі з Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС "ЗУБР" на борце. Пасля прыбыцця яны аказалі неабходную дапамогу як дарослым, так і дзецям. Паветранае судна ноччу прыбыло ў Беларусь.

17 лістапада 2023, Гродзенскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2023
Тематика:Транспорт, Дипломатия
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Эвакуация Палестина Израиль Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме