https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Алейнік: Мінск шануе працу беларусаў замежжа


Міністэрства замежных спраў рэспублікі займаецца развіццём супрацоўніцтва з беларускімі дыяспарамі за мяжой.
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з беларусамі замежжа ў Мінску і заявіў, што іх працу па данясенні праўдзівай інфармацыі за мяжой аб рэспубліцы шануюць.

Удзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі ўстаноў, грамадскіх арганізацый, а таксама кіраўнікі беларускіх арганізацый за мяжой.
На мерапрыемстве абмеркавалі грамадска-палітычнае жыццё ў рэспубліцы, падвялі вынікі сумеснай працы.

"Мы вельмі цэнім вашу працу, намаганні, работу па данясенні праўдзівай інфармацыі аб нашай краіне. <…> Мы ўсе жывем у няпросты час, вы бачыце працэсы, якія адбываюцца ў свеце, праблемы, з якімі мы сутыкаемся", - сказаў Алейнік.

Ён дадаў, што сумеснымі намаганнямі з выклікамі сучаснасці Беларусі ўдаецца спраўляцца.

Прэзідэнт Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Омскай вобласці "Буслы" ("Аисты") Алена Аўчарэнка ў Мінск прывезла рукавіцы, якія ўручыла міністру замежных спраў.

"Рукавіцы з беларускім нацыянальным арнаментам у нас вяжуць у Сібіры, мы хацелі б зараз падарыць іх міністру", - сказала яна.

У размове з журналістамі Аўчарэнка адзначыла, што яна родам з ваеннай сям’і. Бацька часта мяняў гарнізоны, у выніку так яны апынуліся ў Омску.

"Па краіне нас пакідала, але ў нас жывуць беларусы, якія народжаныя менавіта тут у (Омску). Мы вельмі любім, любім сваю краіну Беларусь. Працуем на карысць нашай радзімы Расіі і на карысць радзімы Беларусі", - падкрэсліла яна.

Паводле яе слоў, вельмі важна захаваць традыцыі продкаў і перадаць іх дзецям.

З ЗША ў Мінск

У сваю чаргу, прадстаўнік беларускай дыяспары ў Вашынгтоне Ала Сандлер расказала, што з ЗША ў Мінск дабіралася праз Швейцарыю і Літву.

"Беларусы нашы вельмі працавіты народ, у Амерыцы яны ўсе працуюць. Як усюды, калі хочаш чагосьці дабіцца, ты будзеш працаваць, дзесьці можа асвойваць новыя прафесіі", - дадала яна.
Закранула Сандлер і тэму антыбеларускіх санкцый.

"Мы разумеем, што ад санкцый пакутуюць людзі, мы можам паўплываць на нешта, стараемся. На жаль, не заўсёды прыслухоўваюцца да нашых галасоў", - адзначыла прадстаўнік дыяспары.

Мінск, 13 снежня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:13.12.2023
Тематика:Белорусские центры, Дипломатия
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Беларусы ў свеце Диаспора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме