https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Брылёў абмеркаваў з членамі таварыства сербска-беларускай дружбы захаванне гістарычнай спадчыны


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў сустрэўся з прафесарам гісторыі Радмілай Танковіч і актывісткай таварыства сербска-беларускай дружбы Зорыцай Пелеш. Аб гэтым расказалі ў беларускай загранустанове ў Сербіі.
Былі закрануты пытанні развіцця і ўмацавання народнай дыпламатыі, а таксама праблемы ўзаемадзеяння ў культурнай, навуковай і адукацыйнай галінах. Асаблівая ўвага ўдзелена захаванню гістарычнай спадчыны і догляду помнікаў часоў Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Сербіі.

Валерый Брылёў праінфармаваў аб тым, што супрацоўнікі пасольства даглядаюць некалькі помнікаў чырвонаармейцам родам з Беларусі, сярод якіх Герой Савецкага Саюза Уладзімір Гушча.

Прафесар перадала ў дар пасольству сваю манаграфію аб выдатных лётчыках сучаснасці - Героях Савецкага Саюза, а таксама кнігу аб ахвярах сербскага народа з ХХ стагоддзі.

2 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.08.2023
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:276
 
Ключевые слова:
Сербия Историческая память
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме