https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Санкцыі з боку ЗША з дачыненні да Беларусі бесперспектыўныя і перашкаджаюць нармальнаму дыялогу


Пра гэта заявіў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных, каментуючы інфармацыю аб працягненні Злучанымі Штатамі на год дзеяння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.
"Гэта інерцыйнае рашэнне ў межах падыходаў, якія даказалі сваю бесперспектыўнасць, — сказаў Савіных. — Гэта яшчэ адна страчаная магчымасць для пераводу нашых кантактаў у канструктыўнае рэчышча".

Як паведамлялася раней, 13 чэрвеня прэзідэнт ЗША Барак Абама працягнуў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя 16 чэрвеня 2006 года яго папярэднікам Джорджам Бушам.

"У 2012 годзе ўрад Беларусі прадоўжыў аказваць націск на палітычную апазіцыю, грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ, — гаворыцца ў дакуменце. — Парламенцкія выбары, што прайшлі 23 верасня, не адпавядалі міжнародным стандартам. Улады адвольна затрымлівалі і арыштоўвалі грамадзян за крытыку службовых асоб або ўдзел у дэманстрацыях, заключылі ў турму як мінімум аднаго праваабаронцу па сфабрыкаваных абвінавачаннях, перашкаджалі працы незалежных журналістаў".

Нагадаем, у 2006 годзе ЗША ўвялі візавыя і фінансавыя абмежаванні для дзесяці чалавек: Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Лукашэнкі (памочнік прэзідэнта), Лідзіі Ярмошынай (старшыня ЦВК), Віктара Галаванава (былы міністр юстыцыі), Віктара Шэймана (памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях), Дзмітрыя Паўлічэнкі (тады — камандзір САХР), Сцяпана Сухарэнкі (тады — старшыня КДБ), Аляксандра Зімоўскага (тады — старшыня Белтэлерадыёкампаніі), Уладзіміра Навумава (тады — міністр унутраных спраў), Наталлі Пяткевіч (тады — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта). Амерыканскім кампаніям забаронена заключаць здзелкі з гэтымі людзьмі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:14.06.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2173
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Дипломатия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме