https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка прыбыў у Каракас, каб развітацца з Чавесам


Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Каракас, дзе возьме ўдзел у цырымоніі развітання з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам.
Як паведаміла напярэдадні візіту прэс-служба беларускага прэзідэнта, Лукашэнка вырашыў асабіста ўзяць удзел у жалобных цырымоніях у Каракасе, "ўлічваючы асаблівы дружалюбны характар і стратэгічны ўзровень беларуска-венесуэльскіх адносінаў". Пры гэтым "традыцыйны ўрачысты прыём з нагоды Дня жанчын ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы вырашана перанесці на больш позні тэрмін".

Першапачаткова паведамлялася, што Лукашэнка распарадзіўся адправіць у Каракас для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах афіцыйную дэлегацыю ў складзе кіраўніка справамі прэзідэнта, сустаршыні беларуска-венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню Віктара Шэймана і першага віцэ-прэм`ера, сустаршыні беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Уладзіміра Сямашкі.

"Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне адправіцца ў Каракас, нягледзячы на шэраг візітаў, якія чакаюцца ў бліжэйшы час, і загружанасць свайго працоўнага графіка, — зазначае прэс-служба. — Гэта звязана з тым, што Уга Чавес не меў больш блізкіх і дружалюбных адносінаў ні з адным з кіраўнікоў замежных дзяржаў, як з прэзідэнтам Беларусі. Дзякуючы дружбе двух лідараў нашы краіны за адносна кароткі прамежак часу дасягнулі ўражальных вынікаў у развіцці адносінаў ва ўсіх сферах".

Уга Чавес памёр 5 сакавіка. У сувязі з гэтым у Беларусі аб`яўлена трохдзённая жалоба.

Як паведаміў міністр замежных спраў Венесуэлы Эліяс Хаўа, на пахаванні прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса будуць прысутнічаць кіраўнікі 22 дзяржаў, а агульная колькасць замежных дэлегацый складзе 54. Паводле яго слоў, Венесуэла ўжо атрымала 42 спачуванні ад кіраўнікоў іншых краін, у 16 дзяржавах абвешчана жалоба ў сувязі са смерцю Чавеса, 10 міжнародных арганізацый заявілі пра сваю салідарнасць з венесуэльскім народам у гэты цяжкі час.

Тым часам само пахаванне, якое было запланаванае на 8 сакавіка, адкладваецца не менш чым на сем дзён, паколькі не ўсе жадаючыя змаглі развітацца з "камандантэ", паведамляюць СМІ Венесуэлы. 7 сакавіка выканаўца абавязкаў кіраўніка дзяржавы віцэ-прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што ўлады Венесуэлы прынялі рашэнне забальзамаваць цела Уга Чавеса. "Цела Чавеса будзе забальзамаванае, як цела Хо Шы Міна, як цела Леніна, як цела Мао Цзэдуна, каб яго можна было ўбачыць вечна ў шкляной пахавальнай урне", — цытуюць Мадуру венесуэльскія СМІ.

Пасля бальзамавання цела Чавеса будзе змешчана ў будынку былых ваенных казарм, адкуль ён кіраваў спробай дзяржаўнага перавароту ў лютым 1992 года і дзе пачалася яго палітычная кар`ера. Гэтыя казармы зараз з`яўляюцца ваенна-гістарычным музеем. Па ініцыятыве Чавеса тут павінен адкрыцца Музей рэвалюцыі.

БелаПАН
Мінск, 8 сакавіка 2013
 
Дата публикации:08.03.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1437
 
Ключевые слова:
Венесуэла Уго Чавес Похороны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме