https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Каракасе Лукашэнка правёў перамовы з кіраўнікамі Эквадора, Кубы і Гаіці


Падчас знаходжання ў Каракасе, дзе 8 сакавіка адбылася дзяржаўная цырымонія развітання з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з кіраўнікамі шэрагу дзяржаў.
Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, ён, у прыватнасці, сустрэўся са сваім калегам з Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада. Кіраўнікі дзвюх краін пацвердзілі актуальнасць дамоўленасцей, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Эквадор у чэрвені 2012 года. Рафаэль Карэа Дэльгада паабяцаў ажыццявіць візіт у адказ у Беларусь. Паводле яго слоў, на наступным тыдні ў Эквадоры адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў, на якім будзе заслухана справаздача аб ходзе выканання дамоўленасцей у рамках беларуска-эквадорскіх адносін.

Аляксандр Лукашэнка таксама пагутарыў са старшынёй Дзяржсавета і Савета міністраў Кубы Раулем Кастра.

Жаданне супрацоўнічаць з Беларуссю таксама выказаў прэзідэнт Гаіці Мішэль Джозэф Мартэлі. Ён адзначыў, што Уга Чавес неаднаразова вельмі цёпла выказваўся аб Беларусі, паведамляе БелТА.

Раней паведамлялася аб сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам, падчас якой суразмоўцы заявілі аб гатоўнасці развіваць двухбаковыя адносіны.

Пасля завяршэння жалобнай цырымоніі 8 сакавіка Аляксандр Лукашэнка накіраваўся назад у Мінск, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

Нагадаем, першапачаткова на пахаванне Чавеса вырашана было накіраваць беларускую афіцыйную дэлегацыю ў складзе кіраўніка справамі прэзідэнта, сустаршыні беларуска-венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню Віктара Шэймана і першага віцэ-прэм`ера, сустаршыні беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Уладзіміра Сямашкі.

Аднак пазней Лукашэнка вырашыў асабіста ўзяць удзел у жалобных цырымоніях у Каракасе, "ўлічваючы асаблівы дружалюбны характар і стратэгічны ўзровень беларуска-венесуэльскіх адносін" і свае сяброўскія адносіны з Чавесам.

Дзяржаўная цырымонія развітання з Чавесам пачалася 8 сакавіка і павінна была завяршыцца пахаваннем. Аднак улады Венесуэлы прынялі рашэнне забальзаміраваць цела Чавеса і яшчэ на тыдзень прадоўжыць цырымонію развітання з ім. Пасля гэтага, як паведамляюць венесуэльскія СМІ, цела "камандантэ" ў саркафагу будзе ўстаноўлена ў Музеі рэвалюцыі.

Уга Чавес памёр 5 сакавіка. У сувязі з гэтым у Беларусі аб`яўлена трохдзённая жалоба.

БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2013
 
Дата публикации:09.03.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1324
 
Ключевые слова:
Беларусь-Венесуэла Уго Чавес Латинская Америка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме