https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў


Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.
На пачатку гэтай урачыстай цырымоніі, якая па традыцыі адбылася ў Палацы Незалежнасці, Аляксандр Лукашэнка прывітаў дыпламатычных прадстаўнікоў іншых краін на гасціннай беларускай зямлі. Кіраўнік дзяржавы выказаў здагадку, што завочна (а магчыма, хтосьці і незавочна) паслы ўжо азнаёміліся з нашай краінай. Цяпер, па яго словах, у іх з’явілася магчымасць на свае вочы ўбачыць, як і чым жывуць беларусы. 

Па прынцыпах адкрытасці і гасціннасці

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сустрэча праходзіць напярэдадні дзвюх значных для беларусаў дат — 22 чэрвеня і 3 ліпеня. «Першая з іх трагічная — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, другая — дзень вызвалення Мінска ад фашыстаў, якую краіна адзначае як галоўнае свята, Дзень Незалежнасці. 

Беларусь ведае цану міру, а таму тэзіс кіраўніка дзяржавы аб тым, што мы выступаем за шматпалярны, справядлівы свет з гарантыямі развіцця для ўсіх краін без выключэння, гучыць як ніколі актуальна.

«У гэты час Захад рушыць сістэму еўрапейскай бяспекі, створаную пасля Другой сусветнай вайны, — расставіў акцэнты Прэзідэнт. — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з цывілізаванай дыялогавай пляцоўкі для вырашэння спрэчак і дыскусій аб будучым развіцці свету ператварылася ў дыпламатычнае казіно, дзе запраўляюць заходнія верхаводы. Пакуль запраўляюць. Спрабуюць затармазіць развіццё асобных дзяржаў і цэлых рэгіёнаў, а на граніцах з нязгоднымі разгортваюць ударныя сілы НАТА».

Беларусы, як звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, з такім раскладам катэгарычна не згодна. «І дзе ўсе гэтыя міжнародныя арганізацыі, якія гэта ўсё бачаць, — ААН, АБСЕ, Савет Еўропы, МВФ, Сусветны банк —калі нас ужо трэцяе дзесяцігоддзе душаць незаконнымі санкцыямі? — паставіў пытанне Прэзідэнт. — Адначасова ва Украіне інтэнсіўную падрыхтоўку праходзяць нацыяналістычныя фармаванні, якія складаюцца з мярзотнікаў усіх масцей. На Захадзе адкрыта заяўляюць, што маюць намер выкарыстоўваць іх для звяржэння ўзброеным шляхам законнай улады ў Беларусі».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наша краіна як самастойны і адказны ўдзельнік міжнароднай супольнасці ўносіць істотны ўклад у сістэму міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. «Мы гатовы весці дыялог аб супрацоўніцтве з любой краінай, якая паважае выбар беларускага народа, прызнае суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы — дакладна так, як і вы, — падкрэсліў беларускі лідар. — На аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады. Беларусь заўсёды адкрытая і гасцінная з тымі, хто адкрыты і шчыры з намі. Менавіта на гэтых прынцыпах мы традыцыйна развівалі і развіваем кантакты з усімі партнёрамі».

«На карысць нашых краін»

Па традыцыі кіраўнік дзяржавы коратка спыніўся на кожнай з краін, якія прадстаўляюць паслы. 

Звяртаючыся да пасла брацкага Таджыкістана, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Хоць змянілася ўжо не адно пакаленне беларусаў і таджыкаў, повязі сяброўства і братэрства ніколі не перарываліся. Гэтаму таксама садзейнічаюць нашы даўнія сяброўскія адносіны з вашым Прэзідэнтам Эмамалі Шарыпавічам Рахмонам, які вельмі шмат зрабіў для ўмацавання беларуска-таджыкскага партнёрства». 

Гаворачы аб адносінах Беларусі з Ісламскай Рэспублікай Іран, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Мінск і Тэгеран заўсёды глыбока разумелі адзін аднаго, знаходзячыся пад прыгнётам несправядлівых, супрацьзаконных санкцый. «Разглядаем вашу дзяржаву як важнага міжнароднага гульца з вялізным эканамічным патэнцыялам», — заўважыў Прэзідэнт.

Звяртаючыся да дыпламатычнага прадстаўніка Каралеўства Тайланд у Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Добра разумеем, што цяперашні ўзровень гандлю не адпавядае патэнцыялу, які існуе, — дадаў беларускі лідар. — Бачым значныя магчымасці для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, чаму маглі б садзейнічаць актывізацыя беларуска-тайландскіх кантактаў і абмен візітамі на шматлікіх узроўнях».

Кажучы аб супрацоўніцтве Сеулам (Рэспубліка Карэя), кіраўнік дзяржавы заўважыў. «Сёння мы маем шэраг праектаў, па якіх вядзецца праца, але гэтага мала, — перакананы Прэзідэнт. — Сітуацыя ў свеце цяпер няпростая, неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб стаць бліжэй».

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, сёння мы па-новаму адкрываем для сябе Афрыку. «Без Афрыкі няма развіцця ў свеце ўвогуле, — у каторы раз паўтарыў беларускі лідар. — Будучыня — за Афрыкай». У супрацоўніцтве з Ганай беларускі бок гатовы ўдзельнічаць не толькі ў сельскагаспадарчых, але і ў інфраструктурных, энергетычных, адукацыйных праектах. «У нас ёсць кампетэнцыі і тэхналогіі, каб дапамагчы вашай краіне нарасціць прамысловы патэнцыял, гарантаваць харчовую бяспеку, мадэрнізаваць транспартную інфраструктуру, павысіць кваліфікацыю кадраў», — абазначыў перад паслом Маўрытаніі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве кірункі супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка.

«Сёння мы з вялікай цікавасцю назіраем за ростам уплыву Мексікі ў рэгіёне. Нашы дзяржавы валодаюць вытворчым патэнцыялам, развітымі прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, магчымасці якіх павінны быць максімальна выкарыстаны для павелічэння гандлю. Нягледзячы на тое, што ў вас вельмі вялікі і развіты паўночны сусед», — звярнуўся да пасла Мексікі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве, кіраўнік дзяржавы. Пры ўзаемнай цікавасці Беларусь гатова і да прапрацоўкі з Рэспублікай Панама праектаў супрацоўніцтва ў такіх сферах, як машынабудаванне, перапрацоўчая прамысловасць, хімія і нафтахімія, транспарт, лагістыка, альтэрнатыўная энергетыка. Эквадорскаму боку Беларусь прапаноўвае свае паслугі ў механізацыі сельскай гаспадаркі, развіцці інфраструктуры, рэалізацыі праектаў у сферах здабычы карысных выкапняў і вытворчасці абсталявання.

У завяршэнні цырымоніі Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь ужо доўгія гады застаецца своеасаблівым запаведным краем спакою і стабільнасці. «У гэтым вы зусім хутка пераканаецеся, — сказаў ён паслам. — У такіх умовах, думаю, камфортна жыць і працаваць народу».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што паслы заўсёды могуць разлічваць на яго асабістую падтрымку і дапамогу ўрада.

Аўтар: Вераніка Канюта
Звязда, 15 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:15.06.2023
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:258
 
Ключевые слова:
Посольство Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме