https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе перанесена на 5 снежня


Аб гэтым гаворыцца ў інтэрв`ю старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева.
Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе 5 снежня ў Ашхабадзе, гаворыцца ў інтэрв`ю старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, якая адбылася 30 кастрычніка. Тэкст інтэрв`ю размешчаны на сайце Выканаўчага камітэта СНД.

Раней планавалася, што пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе ў Ашхабадзе 2 лістапада. "Хачу падкрэсліць, што Выканаўчы камітэт СНД знаходзіцца ў цесным кантакце з кіраўніцтвам усіх краін Садружнасці, абмяркоўвае падрыхтоўку будучых форумаў, у прыватнасці пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД. Гэтыя рабочыя кантакты прывялі Выканаўчы камітэт СНД да рашэння прапанаваць больш дакладна папрацаваць над падрыхтоўкай дакументаў, якія будуць абмяркоўвацца ў ходзе маючых адбыцца форумаў, і ў сувязі з гэтым перанесці на больш познія даты іх правядзенне", - заявіў Сяргей Лебедзеў.

Ён адзначыў, што "прэзідэнт Туркменістана таксама падтрымаў прапанову правесці чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 5 снежня ў Ашхабадзе".

Напярэдадні, 4 снежня, у Ашхабадзе традыцыйна адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД. "Цяпер мы разам з усімі структурамі Туркменістана будзем рыхтавацца да двух гэтых форумаў. Глыбока перакананы, што яны пройдуць плённа", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

31 кастрычніка 2012, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.10.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1635
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Туркменистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме